Pomacanthus maculosus - від марскіх рыб сямейства Pomacanthidae.[1] Жыве ў асноўным у каралавых і камяністых месцах, на плыткаводдзі на невялікіх глыбінях (12 метраў), хоць часцей у глейкіх месцах рыфа, чым у тых, дзе актыўна растуць каралысту каралаў. Часам разводзіцца акварыумістамі

Pomacanthus maculosus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pomacanthus maculosus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  610541
NCBI  490276
EOL  46581142
Маладыя асобіны адрозніваюцца афарбоўкай ад дарослых
Pomacanthus maculosus з Дубая, Аравійскі заліў

Знешні выгляд правіць

Вырастаюць да памеру 50 см у даўжыню. Вельмі падобныя знешне на від Pomacanthus asfur, з якім у Pomacanthus maculosus перакрываюцца арэалы ў Персідскім заліве і Чырвоным моры.

Як і ў іншых буйных відаў з роду Pomacanthus, маладняк і дарослыя асобіны па-рознаму афарбаваныя.

Распаўсюджанне правіць

Pomacanthus maculosus сустракаецца па ўсім Персідскім заліве, на паўночным захадзе Індыйскага акіяна і Чырвонага мора на поўдзень да 19° п. ш[2]. У 2009 годзе быў зафіксаваны ля ўзбярэжжа Лівана ў Міжземным моры, верагодна, у выніку міграцыі Лесэпса з Чырвонага мора праз Суэцкі канал[3]. Від быў адзначаны таксама ў Ізраілі і цяпер лічыцца наяўным у Левантыйскім моры[4].

Харчаванне правіць

Прадстаўнікі віду харчуюцца тыпова для скалярый. Асноўная іх ежа — гэта губкі. Таксама ўжываюць у ежу дробныя анемоны, водарасці, трубчастых чарвякоў і крэветак.

Сінонімы правіць

Сінаніміка віду[5]:

  • Pomacanthops filamentosus Smith, 1955
  • Pomacanthus striatus (Rüppell, 1836)
  • Pomacanthodes striatus (Rüppell, 1836)
  • Holacanthus striatus Rüppell, 1836
  • Chaetodon maculosus Forsskål, 1775

Зноскі

  1. Pyle, R., et al. 2010. Pomacanthus maculosus. In: IUCN 2012. IUCN Red List of Threatened Species. Version 2012.2. Downloaded on 05 June 2013.
  2. Pomacanthus maculosus Forsskål, 1775). Fishbase.org (2016). Праверана 1 February 2017.
  3. Michel Bariche (2010). "First record of the angelfish Pomacanthus maculosus (Teleostei: Pomacanthidae) in the Mediterranean" (PDF). aqua, International Journal of Ichthyology. 16 (1): 31–33. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 30 верасня 2017.
  4. Pierre Salameh; Oren Sonin; Dor Edelist; Daniel Golani (2012). "The first substantiated record of the yellowbar angelfish, Pomacanthus maculosus (Actinopterygii:Perciformes:Pomacanthidae) in the Mediterranean" (PDF). Acta Ichthyologica et Piscatoria. 42 (1): 73–74.
  5. Synonyms of Pomacanthus maculosus (Forsskål, 1775). Fishbase.org. Праверана 1 February 2017.