Дрывасек-скурнік
(Пасля перасылкі з Prionus coriarius)
Дрывасек-скурнік (Prionus coriarius) — від жукоў-вусачоў.
Дрывасек-скурнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Самец | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела — 18—45 мм. Афарбоўка самца смаляна-чорная, бліскучая; самкі — чырванавата-карычневая ці бурая. Вусікі прымацаваны за межамі выемкі вачэй, трэці членік падоўжаны. Пярэднеспінка шырокая, бакавы край з трыма зубцамі.
Пашырэнне
правіцьНасяляе дубовыя, грабава-дубовыя і грабава-букавыя лясы. Пашыраны ў Еўропе, Малой Азіі, Іране, на Каўказе, у Паўночнай Афрыцы.
Асаблівасці біялогіі
правіцьСамкі адкладваюць яйцы ў глебе на адмерлыя карані і прыкаранёвую частку ствалоў і пнёў. Лічынкі развіваюцца ў драўніне дуба, граба і некаторых іншых лісцевых парод. Лёт жукоў назіраецца ў ліпені-жніўні. Жыццёвы цыкл — 2—3 гады.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 498.