Чаромха віргінская

(Пасля перасылкі з Prunus virginiana)

Чаромха віргінская[3] (Prúnus virginiána) — дрэва падроду роду Cerasus, паходзіць з Паўночнай Амерыкі, вырастае да 10-15 м у вышыню.

Чаромха віргінская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus virginiana

Сінонімы
Padus virginiana (L.) Mill.
Прыроднае распаўсюджанне

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24806
NCBI  133204
EOL  630083
GRIN  t:30151
IPNI  30003056-2
TPL  tro-27800139

Батанічнае апісанне правіць

Чаромха віргінская з’яўляецца дрэвам з шырокай і купчастай кронай. У культурных умовах чаромха віргінская, як правіла, вырастае да 5-7 м у вышыню. Маладыя парасткі чаромхі віргінскай цёмна-бурага колеру.

Пупышкі яйкападобна-канічныя, жаўтлява-бурага або цёмна-карычневага колеру, іх даўжыня складае 3-5 мм. Лісце чаромхі віргінскай авальна-ланцэтнае або авальнае, бліскучае, шчыльнае, даўжынёй 3-10 см, вышчэрбленае па краях. З верхняга боку лісце ярка-зялёнае, з ніжняга боку некалькі святлей. Восенню лісце становіцца чырвоным.

Кветкі белага колеру, сабраныя ў суквецці па 15-30 штук. З’яўляюцца позняй вясной, у маі, пасля з’яўлення лісця. На поўначы чаромха віргінская цвіце ў чэрвені. Плод — круглая касцянка, дыяметрам 1 см, з звязальным кіслым смакам. Колер пладоў ад цёмна-чырвонага да амаль чорнага. Плады чаромхі віргінскай буйней, чым у чаромхі звычайнай.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Padus virginiana (L.) Mill.

Спасылкі правіць