RG-12 — шматмэтавы бронетранспарцёр вытворчасці паўднёваафрыканскай кампаніі Land Systems OMC (падраздзяленне BAE Systems).

RG-12
Выява
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Вытворчасць пачата ў 1990 годзе. Усяго пабудавана звыш 800 адзінак[1][2][3][4].

Прызначаецца для паліцэйскіх і ваенных аперацый. Часам выкарыстоўваецца для перавозкі і аховы на шахтах.

Прадстаўлены наступнымі варыянтамі[2][1][5][4]:

  • RG-12 Mk1 — арыгінальны варыянт з дызельным рухавіком ADE 366T
  • RG-12 CAT — варыянт з рухавіком Caterpillar (рухавікі Mercedes-Benz Iveco усталёўваюцца на стандарт RG-12).
  • Камандзірская машына — варыянт, спецыяльна распрацаваны для Блізкага Усходу .
  • RG-12 Mk2 — палепшаная версія з сістэмай кандыцыянавання паветра і забеспячэннем цэнтральнай сістэмы накачкі шын.
  • IS-V — мадыфікацыя ад кампаніі Otokar (Турцыя), прызначана для паліцыі.

Бранявік выкарыстоўваецца Канадай, Рэспублікай Конга, Італіяй, Кот-д’Івуарам, Калумбіяй, Кувейтам, Іарданіяй, Малаві, Мазамбікам, Саудаўскай Аравіяй, ПАР, Эсваціні, ААЭ, ЗША[4].

У культуры

правіць

БТР сустракаецца ў фільме «Мсціўцы: Эра Альтрона» (ЗША, 2015, рэж. Джос Уідан).

Крыніцы

правіць