Rage (бел.: лютасць, гнеў) — камп’ютарная гульня, сумесь шутара ад першай асобы і гонкі з элементамі ролевай гульні, якая распрацоўваецца амерыканскай кампаніяй id Software і выдаецца Bethesda Softworks. У гульні выкарыстоўваецца рухавік id Tech 5[1].

Rage
Распрацоўшчык id Software
Выдавец Bethesda Softworks
Частка серыі Rage[d]
Дата выпуску 4 кастрычніка 2011
Версія 1.2
Жанр шутар ад першай асобы, аўтасімулятар
Стваральнікі
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Linux, Microsoft Windows, Xbox 360, PlayStation 3, Mac OS X
Гульнявы рухавік id Tech 5
Рэжымы гульні Сінглплэер, мультыплэер, кааператыўны рэжым
Мовы інтэрфейсу англійская, чэшская, французская, італьянская мова, нямецкая, японская мова, польская, руская і іспанская
Носьбіт DVD, Blu-ray Disc
Кіраванне Клавіятура, мыш, кантролер Xbox 360, SIXAXIS
Афіцыйны сайт

Агульнае апісанне геймплэя і сюжэту

правіць

Згодна з даступнай інфармацыі, дзеянне гульні разгортваецца ў постапакалістычным свеце, які падобны на свет, паказаны ў фільмах «Вар'яцкі Макс» і «Вар'яцкі Макс 2: Воін дарогі», а таксама ў гульнях Fallout, Borderlands і Fallout 2[2]. У інтэрв’ю з GameSpot геймдызайнер Цім Уілітс паведаміў, што дзеянне гульні адбываецца ў найбліжэйшай будучыні, у якой адбылося сутыкненне Зямлі з каметай[3]. Уплыў на гоначны геймплэй аказалі такія гульні, як MotorStorm і Burnout, паведаміў сайту Shacknews у іншым інтэрв’ю Уілітс[4].

У гульне вялікі выбар ручной зброі, прычым прысутнічаюць як класічныя ўзоры зброі з гульняў id Software, так і зусім новыя і ўнікальныя віды, характэрныя для гэтага сусвету. Зброю можна ўдасканальваць рознымі апцыянальнымі прыстасаваннямі. Акрамя таго, для некаторых відаў зброі прадстаўлены розныя тыпы боепрыпасаў[5].

У «Rage» ёсць унутрагульнявая эканоміка, гульцы могуць марнаваць заробленыя ў баях і гонках гульнявыя грошы. За грошы можна купляць новую зброю, узмоцненую браню і гэтак далей[5]. Гулец мае магчымасць мадыфікаваць (змяняць, вырабляць апгрэйд) свае машыны за грошы, якія ён павінен выйграваць на гоначных спаборніцтвах. id Software заяўляе, што «Rage» — іх першая гульня, у якой яны імкнуцца адмовіцца ад лінейных калідораў і ісці за стылем гульняў BioShock і Crysis.[6]

Гісторыя распрацоўкі

правіць

Гульня была анансаваная 3 жніўня 2007 на QuakeCon 2007. У той жа самы дзень быў выпушчаны першы трэйлер да гульні, які апублікаваны на сайце GameTrailers[7].

Справаздачы паказваюць, што id Software хоча распрацоўваць гульню з рэйтынгам «T-for-Teen». Для кансолі Xbox 360 гульня распаўсюджваецца на двух дысках[2].

24 чэрвеня 2009 было анансавана аб тым, што кампанія ZeniMax Media, якая з’яўляецца бацькоўскай кампаніяй Bethesda Softworks, завяршыла набыццё id Software. Згодна з дагаворам, Bethesda Softworks будзе выдаваць усе гульні id Software за выключэннем тых, якія ўжо маюць пагадненне на выданне з іншымі кампаніямі[8]. На наступны дзень, 25 чэрвеня, Electronic Arts афіцыйна пацвердзіла інфармацыю аб тым, што менавіта яна, а не Bethesda Softworks, будзе выдаваць Rage. «Пагадненне аб выданні гульні Rage, якія было падпісана Electronic Arts і id Software, працягвае дзейнічаць», — заявіў прэс-аташэ EA[9].

5 лістапада 2009 блог Variety пагутарыў з Джонам Кармакам, і на пытанне аб тым, ці будзе ў гульні магчымасць стварыць выдзелены сервер для мультыплэера, Кармак адказаў: «Не. Гэта яшчэ не высечана ў камені, але на дадзены момант мы не думаем рабіць выдзелены сервер»[10].

У лістападзе 2009 года творчы дырэктар id Software Цім Уілітс (англ.: Tim Willits) у інтэрв’ю з «Total PC Gaming» паведаміў некаторыя новыя падрабязнасці аб Rage, у прыватнасці, аб зброі, ролевых складніках і гульнявой ​​эканоміцы[5].

15 снежня 2009 кампанія ZeniMax Media апублікавала афіцыйны прэс-рэліз, у якім паведаміла, што яна набыла выдавецкія правы на «Rage» у кампаніі Electronic Arts. Пасля гэтай падзеі «Rage» будзе выдавацца кампаніяй Bethesda Softworks, якая з’яўляецца філіялам ZeniMax Media, як і id Software. Electronic Arts больш не прымае ўдзелу ў распрацоўцы «Rage», не валодае дадзенай інтэлектуальнай уласнасцю, не будзе яго выдаўцом або дыстрыб’ютарам[11][12].

У жніўні 2010 года вядучы дызайнер студыі на QuakeCon2010 паведаміў дакладную дату выхаду гульні. У Паўночнай Амерыцы гульня выйшла 13 верасня 2011 года, а ў Еўропе — 15 верасня 2011 года[13].

У 2004 годзе выяўлены астэроід Апофіс, які, па разліках навукоўцаў, можа сутыкнуцца з Зямлёй. На працягу 2020-х гадоў урады свету рэалізуюць праект «Каўчэг», у рамках якога падрыхтоўваюцца падземныя склады з арсеналам зброі і харчоў, а таксама капсулы з людзьмі, змешчанымі ў анабіятычны сон. Гэтыя капсулы павінны аўтаматычна падняцца на паверхню праз некалькі гадоў пасля сутыкнення з астэроідам. У 2029 Апофіс сутыкаецца з Зямлёй, знішчаючы пры гэтым цэлыя гарады і краіны. Больш за 80 % насельніцтва Зямлі гіне. Пачынаецца «ядзерная зіма». Праз пяць гадоў, у 2035 годзе, пыл нарэшце асядае, і выжылыя пачынаюць уладкоўваць разбураны свет нанова.[14]

Зноскі

  1. Shacknews. com/onearticle.x/48289 id Reveals Rage For PC, Mac, PS3 and 360.(недаступная спасылка)
  2. а б GameSpot. idtech5/news.html? sid = 6176210 & tag = topslot; action; 1 Rage First Look(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2003. Праверана 22 сакавіка 2011.
  3. GameSpot. Rage Interview.
  4. Shacknews. id's Tim Willits and Todd Hollenshead on Rage(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
  5. а б в Rage будзе ўключаць класічныя віды зброі id Software(недаступная спасылка). GameTech (21 лістапада 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 21 лістапада 2009 года.
  6. Jones, Scott (October 10, 2011). "Rage (X360)". The A.V. Club. Архівавана з арыгінала October 12, 2011. Праверана April 19, 2017.
  7. gametrailers.com. gametrailers.com/player/usermovies/90994.html? playlist = featured Quakecon RAGE trailer.
  8. Bethesda Buys id Software! (англ.)(недаступная спасылка). Voodoo Extreme 3D (24 чэрвеня 2009 г). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009 г..
  9. option = news & id = 7810 ЕА захавала права на Rage(недаступная спасылка). GameTech (25 Чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2011. Праверана 28 чэрвеня 2009.
  10. Andrew Burnes. Will id Software's Rage Support Dedicated Servers? Probably Not (англ.)(недаступная спасылка). Voodoo Extreme 3D (5 лістапада 2009 г.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2009 г.
  11. -s-fps-moves-from-ea-to-bethesda RAGE - Press Release (англ.). GamesIndustry.biz (15 снежань 2009). Праверана 15 снежня 2009 г.(недаступная спасылка)
  12. Andrew Burnes. Bethesda Acquires Rage Publishing Rights From EA (англ.)(недаступная спасылка). Voodoo Extreme 3D (15 Снежань 2009 г.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 15 снежня 2009 г..
  13. Rage dropping Sept. 13, 2011 (англ.). GameSpot (13 жніўня 2010).
  14. Rage (Video Game 2011). IMDb. Праверана November 1, 2011.

Спасылкі

правіць