Электравоз Rapidlok — чатырохвосевы электравоз пераменнага току (15 кв, 16,7 Гц), які будаваўся на заводах Шведскай кампаніі Allmänna Svenska Elektriska Aktiebolaget.

Rapidlok
SJ Ra near Gävle.jpg
Асноўныя даныя
Краіна пабудовы Швецыя
Гады пабудовы 1955 - 1961
Усяго пабудавана 10
Шырыня каляіны 1435 мм
Род службы пасажырскі
Канструкцыйная хуткасць 150 км/г
Тэхнічныя даныя
Род току і напружанне ў кантактнай сеткі 15 кв
Восевая формула 20-20
Поўная службовая вага 65 тон
Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі 16,25 тон
Даўжыня лакаматыва 15100 мм
Дыяметр колаў 1300 мм
Працяглая магутнасць ТЭД 4*660 квт
Эксплуатацыя
Краіны Швецыя

Вытворчасць электравоза было распачата ў 1955 годзе, былі пабудаваны дзве адзінкі, якія паказалі сваю эфектыўнасць і SJ AB замовіў яшчэ восем. Лакаматывы былі прызначаны для высакахуткасных пасажырскіх цягнікоў на асноўных лініях і толькі ў выключных выпадках для грузавых цягнікоў. Тым часам, максімальная хуткасць на шведскіх чыгунках складала 130 км/г, у той час як гэтыя лакаматывы развівалі 150 км/г. Лакаматывы працавалі галоўным чынам на лініі Стакгольм — Гётэбарг і Стакгольм — Осла.

У канцы 1980-х гадоў амаль усе лакаматывы былі зняты з эксплуатацыі. Толькі два лакаматывы знаходзіліся ў эксплуатацыі да 1996 года. Большасць электравозаў захаваліся і знайшлі свой апошні прыстанак у розных музеях (у прыватнасці ў Шведскім чыгуначным музеі) і чыгуначных клубах.

Электравоз мае дзве кабіны машыніста. На буферным брусе ўсталяваны буферы і шрубавая збруя.

СпасылкіПравіць