Silaum silaus — від раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Казахстане, Заходняй Сібіры.
Двухгадовая расліна вышынёй 40-80 см. Прыкаранёвае лісце на доўгіх хвосціках, трохкутна-яйкападобнае, 13-18 см даўжынёй, тройчы пёрыстарассечанае, з ланцэтнымі дзелькамі 1-2 см даўжынёй, 2-4 мм шырынёй, верхняе лісце на пашыраных хвосціках, менш складанае. Парасонікі з 6-10 прамянямі; абгорткі з некалькіх лінейна-ланцэтных, па краі вузка-плёнкавых лісточкаў, якія амаль роўныя да кветаножак. Пялёсткі жоўтыя. Плады яйкападобныя, з крылатымі спінавымі і краявымі рэбрамі.
Зноскі
- Морковник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)