Silene stenophylla
Silene stenophylla — від шматгадовых травяністых раслін роду Смалёўка сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаных на паўночным усходзе Сібіры, на Далёкім Усходзе і ў Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца ў арктычных тундрах.
Silene stenophylla | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Silene stenophylla Ledeb., 1842 | |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьНевысокая расліна вышынёй ад 5 да 25 сантыметраў. Парасткі шматлікія з вузкалінейным лісцем. На сцябле 1 або 2-3 кветкі з ліловымі пялёсткамі. Лік храмасом: 2n = 24.
Цікавыя факты
правіцьУ 2012 групе расійскіх навукоўцаў з Інстытута біяфізікі клеткі РАН і Інстытута фізіка-хімічных і біялагічных праблем глебазнаўства РАН пад кіраўніцтвам Давіда Абрамавіча Гілічынскага атрымалася рэгенераваць расліны з плацэнтарнай тканкі насення, узрост якога складае каля 32 тысяч гадоў[3]. Насенне было знойдзена на глыбіні 38 метраў пад пластом вечнай мерзлаты ў раёне ракі Калымы ў Магаданскай вобласці.
Значэнне і прымяненне
правіцьДобра паядаецца паўночным аленем (Rangifer tarandus)[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Yashina S., Gubin S., Maksimovich S., Yashina A., Gakhova E., Gilichinsky D.; Published online before print 21 February 2012 Regeneration of whole fertile plants from 30,000-y-old fruit tissue buried in Siberian permafrost(англ.) // Proceedings of the National Academy of Sciences USA : journal. — 2012. — DOI:10.1073/pnas.1118386109
- ↑ Васильев В. Н. Поедаемость различных кормовых растений // Оленьи пастбища и приемы выпаса оленей в Анадырском крае / Отв. редактор В. Б. Сочава. — Л.: Гидрометеоиздат, 1936. — Т. 62. — С. 84. — 124 с. — (Труды Арктического института).