Spacewar!

адна з першых вядомых лічбавых камп’ютарных гульняў

«Spacewar!» — адна з першых вядомых лічбавых камп’ютарных гульняў.[1] Створана Стывам Раселам[en] пры ўдзеле Марціна Грэца і Уэйна Вітэнена, якія аб’ядналіся ў нефармальную творчую групу пад назвай «Hingham Institute». Гэтая група ў 1961 годзе задумала распрацаваць гульню на платформе міні-камп’ютара[en] DEC[en] PDP-1[en] у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (МТІ). Пасля таго, як знаёмы Расела Алан Каток[en] атрымаў некалькі падпраграм[en] ад кампаніі «Digital Equipment Corporation» (DEC) па разліку траекторыі палёту касмічнага апарата, Расел заняўся праграмаваннем гульні, а да лютага 1962 года ў яго была гатовая першая версія «Spacewar!», і на гэта сышло прыкладна 200 чалавека-гадзін[en] працы.

Spacewar!
Spacewar!-PDP-1-20070512.jpg
«Spacewar!» працуе на PDP-1 Музея гісторыі камп’ютара.
Дата выпуску 1962
Жанры space flight simulation game[d], shoot 'em up[d] і навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер Стыў Расел[d]
Праграміст Стыў Расел[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы мейнфрэйм[d], Microsoft Windows і PDP-1[d]
Рэжым гульні шматкарыстальніцкая гульня[d]
Кіраванне геймпад
Commons-logo.svg Spacewar! на Вікісховішчы

У «Spacewar!» удзельнічаюць двое гульцоў, кожны з якіх кіруе сваім касмічным караблём. Яны манеўруюць у бязважкасці побач з гравітацыйным калодзежам[en] зоркі. У пачатку на борце кожнага ёсць некаторы запас паліва для манеўравання і некаторы лік тарпед. Сімуляцыя гульнявога свету грунтуецца на ньютанаўскай фізіцы — калі гулец не прадпрымае якіх-небудзь дзеянняў, то караблі рухаюцца па інерцыі. Калі карабель сутыкаецца з зоркай, іншым караблём ці ў яго патрапіць тарпеда, то ён гіне. Гулец можа ў любы час выкарыстоўваць функцыю пераходу ў гіперпрастору[en] для «скачка» ў выпадковае месца на экране, але такі пераход можа знішчыць карабель, і з кожным выкарыстаннем імавернасць страты карабля павялічваецца. Першапачаткова гульня кіравалася перамыкачамі на самім PDP-1, але пасля Боб Сандэрс прыдумаў і стварыў ранні геймпад, што зрабіла кіраванне зручнейшым і палепшыла гульнявы ​​працэс.

«Spacewar!» — адна з самых важных і ўплывовых гульняў у ранняй гісторыі камп’ютарных гульняў. Яна стала папулярнай у 1960-х гадах настолькі, што была ўсталявана практычна на ўсіх камп’ютарах PDP-1. «Spacewar!» партавалася[en] на іншыя камп’ютарныя платформы, а пасля была адноўлена на больш сучасных мовах праграмавання для эмулятараў камп’ютара PDP-1. Гульня непасрэдна натхніла шматлікіх на стварэнне іншых электронных гульняў[en], прыкладамі сярод якіх з’яўляюцца першыя камерцыйныя гульні для аркадных аўтаматаў «Galaxy Game» і «Computer Space», якія з’явіліся ў 1971 годзе. Апроч гэтых, быў аказаны ўплыў на пазнейшыя, напрыклад на «Asteroids[en]» 1979 года. У 2007 годзе «Spacewar!» увайшла ў дзясятку найважнейшых камп’ютарных гульняў усіх часоў, якія паклалі пачатак стварэнню гульнявога канону[en] ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША.

ЗаўвагіПравіць

СпасылкіПравіць