Stemonitales
Stemonitales — парадак міксаміцэтаў, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.
Stemonitales | |||||||||||||||
Stemonitis axifera | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Stemonitales | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Stemonitida
| |||||||||||||||
|
Stemonitales — назва гэтага парадку згодна Міжнароднаму кодэксу батанічнай наменклатуры. У заалогіі і пратысталогіі вядомы як атрад Stemonitida[1][2].
Уключае 1 сямейства — Stemonitidaceae.
Апісанне правіць
Плазмодый прадстаўляе сабой афанаплазмодый. Далікатны, спачатку празрысты, затым можа быць белым або злёгку жоўтым.
Капіліцый ніткаваты, часта ў выглядзе сеткі, звычайна цёмны.
Спараносныя структуры — часцей за ўсё спарангіі, часам эталіі або псеўдаэталіі. Развіваюцца над гіпаталусам. Спарангій бывае шарападобны, эліптычны, цыліндрычны, з больш ці менш выяўленай ножкай. Карбанату кальцыю ў спараносных структурах няма (за выключэннем роду Diachea).
Споры ў масе цёмна-карычневыя, чырванавата-карычневыя, цёмна-фіялетавыя ці амаль чорныя.
Спосаб жыцця правіць
Шырока распаўсюджаныя; сустракаюцца галоўным чынам летам і восенню на гнілым дрэве, адмерлых галінах, лісці.
Зноскі
- ↑ Stemonitida at Encyclopedia of Life . Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2013.
- ↑ Order Stemonitida at The Universal Protein Resource . Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016.
Літаратура правіць
- Новожилов Ю. К. Определитель грибов России. Отдел Myxomycota. Вып. 1. Класс Myxomycetes. — Санкт-Петербург: Наука, 1993. — С. 136. — 288 с. — ISBN 5-02-026676-0.