Stemonitis — род міксаміцэтаў сямейства Stemonitidaceae, шырока распаўсюджаны ў прыродзе, за выключэннем Антарктыкі.

Stemonitis

Stemonitis splendens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stemonitis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181320
EOL  21415

Апісана каля 20 відаў (дадзеныя 2017 года), на тэрыторыі былога СССР выяўлена 8 відаў (1993). Спарангіі прадстаўнікоў роду, вонкава не адрозныя ад сучасных, былі знойдзены ў мелавым бірманскім бурштыне[1].

Апісанне правіць

Плазмодый  (руск.) белы або жоўты. Споранашэнне мае выгляд шматлікіх цыліндрычных «пярынак» (спарангіяў), якія размешчаны на субстраце амаль вертыкальна, утвараючы групы. Спарангій 2-20 мм вышынёй з больш ці менш выяўленай ножкай. Унутры спарангія ножка пераходзіць у калонку, якая праходзіць амаль па ўсёй яго даўжыні. Ад калонкі адыходзяць ніткі капіліцыя; на паверхні спарангія (пад перыдыем) яны ўтвараюць большай часткай замкнёную сетку. Перыдый мае выгляд плёнкі, хутка знікаючы.

Споры ў масе чорныя ці карычневыя, у праходным святле бура-фіялетавыя.

Адрозніваць асобныя віды цяжка, для дакладнай ідэнтыфікацыі звычайна неабходная мікраскапія.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Распаўсюджаны род, сустракаецца галоўным чынам летам і восенню на гнілым дрэве, адмерлых галінах, лісці.

Межы роду даволі размытыя. Ад блізкага роду Comatricha адрозніваецца замкнёнай сеткай капіліцыя на паверхні спарангія.

Асноўныя віды правіць

 
Stemonitis axifera

Зноскі

  1. Jouko Rikkinen, David A. Grimaldi, Alexander R. Schmidt Morphological stasis in the first myxomycete from the Mesozoic, and the likely role of cryptobiosis(англ.) // Scientific Reports. — 2019-12-24. — В. 1. — Т. 9. — С. 1–8. — ISSN 2045-2322. — DOI:10.1038/s41598-019-55622-9 Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2020.