Strix — род птушак сямейства савіныя (Strigidae).

Strix

Шэрая кугакаўка (Strix aluco)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Strix Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177920
NCBI  36304
EOL  45510729
FW  39404

Біялагічнае апісанне

правіць

Даўжыня цела ад 30 да 70 см. Пёравыя вушкі адсутнічаюць, тваравы дыск добра выяўлены, вушныя адтуліны вялікія, асіметрычныя і амаль цалкам прыкрытыя зморшчынай скуры. Дзюба высокая, сціснутая з бакоў. Апярэнне друзлае, звычайна шараватае, або рудаватае, з бурымі стракацінамі. Радужына бурага колеру.

Аснову харчавання складаюць грызуны, таксама ў рацыён уваходзяць птушкі, земнаводныя, паўзуны, беспазваночныя.

Распаўсюджанне

правіць
 
Савяня даўгахвостай кугакаўкі (Strix uralensis) упершыню выйшла у свет у Батанічным садзе

Распаўсюджаныя ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Азіі і Амерыцы.

У фаўне Расіі і краін былога СССР тры віды: шэрая, даўгахвостая і барадатая кугакаўкі.

У склад роду ўключаюць 22 віды[1] (разам з родам Ciccaba, прызнаным сінанімічным)[2]:

Зноскі

  1. Welcome (англ.). IOC World Bird List (v). Праверана 8 сакавіка 2022.
  2. Owls: Species: Strix. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2013. Праверана 8 жніўня 2013.

Літаратура

правіць