Савіныя[1], таксама Совы нармальныя або Совы сапраўдныя (Strigidae) — сямейства драпежных птушак, якое адносіцца да атрада совападобных. Да савіных належаць, напрыклад, вушастыя совы, няясыці, сычы, сплюшкі і пугачы. Усяго да савіных прылічаюць 23 роды і больш за 200 відаў.

Савіныя

Трусіны сыч
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Strigidae Vigors, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177854
NCBI  30459
EOL  8660
FW  39403

Даўжыня цела да 84 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,5 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне мяккае, рыхлае, шараватае, бурае або рыжаватае, з цёмнымі і светлымі плямамі і стракацінамі. Тваравы дыск акруглы. 3 органаў пачуццяў найбольш развіты слых і бінакулярны зрок. Вочы вялікія, у арбітах нерухомыя. У многіх відаў на галаве «вушкі» з падоўжаных пёраў (відавая адзнака). Вонкавыя вушныя адтуліны вялікія. Шыйных пазванкоў 14, шыя вельмі рухавая (галава можа паварочвацца на 180—270°). Крылы шырокія, закругленыя, хвост адносна кароткі. Дзюба вострая, кароткая, крута загнутая ўніз, каля асновы з васкавіцай, якая прыкрыта шорсткімі пёркамі. Лапы моцныя, чатырохпальцыя (4-ы палец паварочваецца назад). Цэўкі ўкарочаныя, апераныя, кіпцюры гладкія.

Гняздуюцца на зямлі, у дуплах дрэў, гнёздах іншых птушак, расколінах скал, збудаваннях. Аселыя і вандроўныя птушкі. Большасць савіных палююць выключна ноччу або ў прыцемках. Ад іншых драпежных птушак адрозніваюцца адсутнасцю валля, наяўнасцю доўгіх сляпых кішак.

Манагамы. Адкладваюць 3—6 (зрэдку да 14) яец. Развіццё птушанят па птушанятным тыпе.

У шматлікіх народаў совы з'яўляюцца сімвалам мудрасці. Сава заўсёды адлюстроўвалася разам з старажытнагрэчаскай багіняй мудрасці Афінай Паладый і рымскай Мінервай.

Зноскі

  1. Усе варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.68.

Літаратура правіць