TED (абрэвіятура ад англ.: Technology Entertainment Design; Тэхналогіі, забавы, дызайн) — прыватны некамерцыйны фонд у ЗША, вядомы першым чынам сваімі штогадовымі канферэнцыямі, якія праводзяцца з 1984 года ў Мантэрэі (Каліфорнія, ЗША). З 2009 года праходзіць у Лонг-Бізун (Каліфорнія, ЗША).

Лагатып фонду
Куратар TED Крыс Андэрсан
Саманта Паўэр выступае на канферэнцыі 2008 года

Місія канферэнцыі складаецца ў распаўсюдзе ўнікальных ідэй («ideas worth spreading»), абраныя лекцыі даступныя на вэб-сайце канферэнцыі. Тэмы лекцый разнастайныя: навука, мастацтва, дызайн, палітыка, культура, бізнес, глабальныя праблемы, тэхналогіі і забавы. У спіс выступоўцаў[1][2] патрапілі такія вядомыя асобы, як былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан[3], Нобелеўскія лаўрэаты Джэймс Уотсан[4], Мюрэй Гел-Ман[5], а таксама заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлз[6].

Куратар канферэнцыі і яе сталы вядучы — Крыс Андэрсан.

Гісторыя правіць

 
TEDxParis, 2009 год — адно з мерапрыемстваў, якія праводзяцца па праграме TEDx
 
Выступае лаўрэат прэміі TED 2007 года Біл Клінтан

Упершыню канферэнцыя TED прайшла ў 1984 годзе. Яе арганізатарамі сталі Рычард Сол Вурмен і Гары Маркс. На ёй былі прадстаўлены толькі што выпушчаны кампутар Macintosh, створаны кампаніяй Sony кампакт-дыск. Матэматык Бенуа Мандэльброт прадэманстраваў практычнае ўжыванне створанай ім тэорыі фракталаў, спецыяліст па штучнаму інтэлекту Марвін Мінскі растлумачыў новую мадэль розума.

З 1990 года канферэнцыя праводзіцца штогод. З 2001 года правы на правядзенне TED належаць Sapling Foundation і стваральніку гэтага фонду Крысу Андэрсану.

TED Talks правіць

Кожны выступ (лекцыя) на канферэнцыі TED завецца TED Talk. Відэазапісы выступаў публікуюцца на сайце TED.com. Іх можна бясплатна прагледзець на сайце, запампаваць на свой кампутар у HD-якасці ці падпісацца на відэа-падкаст. Таксама відэазапісы даступныя і праз YouTube.

Для iPhone і Android-прылад даступныя як афіцыйныя, так і неафіцыйныя натыўныя праграмы. Хоць праграма пакуль не мае беларускай лакалізацыі, у яе простая навігацыя, дазваляе праглядаць запісы выступаў з субтытрамі на розных мовах і слухаць інтэрнэт радыё TED. З 2009 года TED-відэападкасты даступныя для бясплатнага спампоўвання ў інтэрнэт-краме Ovi/Ovi Store Архівавана 8 сакавіка 2015. (інтэрнэт-сэрвіс Nokia).

На даны момант у анлайн-рэжыме даступна больш за 400 відэазапісаў, якія былі прагледжаны больш за 100 млн раз аўдыторыяй звыш за 15 млн чалавек (паводле даных на красавік 2009 года).

У рамках TED Open Translation Project больш за 8000 валанцёраў перакладаюць выступы на некалькі дзясяткаў моў. На кастрычнік 2012 года перакладзена каля 32 тысяч выступаў. Пераклады даступныя ў фармаце субтытраў.

TED Prize правіць

TED Prize — прэмія TED, якая прысуджаецца з 2005 года. У першыя часы штогод прысуджаліся тры прэміі па $100 000 за «жаданне змяніць свет» (wish to change the world).[7]

Пачынаючы ад 2010 года прысуджаецца толькі адна прэмія.[8]

TEDx правіць

TEDx з’яўляецца праектам TED, якія дазваляюць асобным людзям ці групам людзей у розных краінах, гарадах, універсітэтах, супольнасцях арганізаваць незалежныя канферэнцыі ў стылі TED. Канферэнцыя TEDx з’яўляецца незалежным мерапрыемствам, якія праводзяцца па ліцэнзіі TED.

Спіс канферэнцый TEDx у Беларусі правіць

Гісторыя TEDx у Беларусі пачынаецца ў 2009 годзе. Тым часам была атрымана ліцэнзія на правядзенне TEDxMinsk. За 5 гадоў было праведзена 7 лакальных падзей TEDx. У снежні 2013 года прайшоў першы «жывы» TEDxMinsk з беларускімі спікерамі. Мерапрыемства наведала 100 чалавек, відэа-выступу прагледзела больш за 10 тысяч чалавек. Некалькі TEDxYouth былі праведзены ў Гродна. У верасні 2016 у Магілёве прайшла канферэнцыя TEDxMahilyow[17].

Спіс канферэнцый TEDx у Беларусі

Цікавыя факты правіць

  • Пры стварэнні фільма Праметэй быў зроблены ролік пра выступ Пітара Вейланда (кіраўніка кампаніі «Вейланд-Ютані») на гэтай канферэнцыі ў 2023 годзе. Гэтая сцэна з арыгінальнага фільма была выдалена і прадстаўлена пазней у якасці дадатковага матэрыялу.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Speakers
  2. Speakers A-Z list Архівавана 8 жніўня 2008.
  3. TED | Speakers | Bill Clinton
  4. TED Speakers James Watson: Biologist, Nobel laureate
  5. TED Speakers Murray Gell-Mann: Physicist, Nobel laureate
  6. TED Speakers Jimmy Wales: Founder of Wikipedia
  7. TED 2008 / Day 2: Dave Eggers and Tutoring, Neil Turok and the next African Einstein, Karen Armstrong and the Charter for Compassion (англ.) (28 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 10 жніўня 2012.
  8. TED Blog: TED Prize winner announced! Архівавана 26 ліпеня 2010.
  9. TED Prize 2005(недаступная спасылка). TEDPrize.org. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 30 лістапада 2008.
  10. TED Prize 2006(недаступная спасылка). TEDPrize.org. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 30 лістапада 2008.
  11. TED Prize 2007(недаступная спасылка). TEDPrize.org. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 30 лістапада 2008.
  12. TED Prize 2008. TEDPrize.org. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 30 лістапада 2008.
  13. TED Prize 2009(недаступная спасылка). TEDPrize.org. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 30 лістапада 2008.
  14. TED Prize 2010(недаступная спасылка). TEDPrize.org. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 21 снежня 2009.
  15. TED Prize 2011(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 10 жніўня 2012.
  16. TED Prize 2012. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 10 жніўня 2012.
  17. https://www.ted.com/tedx/events/19592

Літаратура правіць

  • Кармін Гала. Прэзентацыі ў стылі TED: 9 прыёмаў лепшых у свеце выступаў = Talk Like TED. The 9 Public-Speaking Secrets Of The World’s Top Minds. — М.: Альпіна Паблішэр, 2015. — 253 с. — ISBN 978-5-9614-4899-3.

Спасылкі правіць