Terpsiphone incei — від вераб’епадобных птушак сямейства Monarchidae[1]. Жыве ва Усходняй Азіі. Раней лічыўся конспецыфічным з відам Terpsiphone paradisi.

Terpsiphone incei
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Terpsiphone incei Gould, 1852


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Гняздуюць у Цэнтральным і Усходнім Кітаі, Маньчжурыі, Паўночнай Карэі і на поўдні Прыморскага краю на Далёкім Усходзе Расіі. Узімку яны мігруюць на поўдзень, у Паўднёвы Кітай, Індакітай, на Малайскі паўвостраў і на Суматру. Жывуць у шыракалістых і змешаных умераных лясах і ў субтрапічных вечназялёных лясах. Харчуюцца дробнымі насякомымі, якіх ловяць у палёце. Сезон размнажэння доўжыцца з мая па чэрвень. Гняздо чашападобнае, глыбокае, робіцца з травы, раслінных валокнаў, карэньчыкаў і лісця. У кладцы 3-4 яйкі.

Зноскі

  1. Gill: Monarchs. World Bird List Version 12.1. International Ornithologists' Union (2022). Праверана 09 ліпеня 2022.