Уліт вялікі

(Пасля перасылкі з Tringa nebularia)

Вялікі уліт, Кулік-селянец або рачны кулік (Tringa nebularia) — від птушак з сямейства бакасавых (Scolopacidae).

Уліт вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tringa nebularia (Gunnerus, 1767)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176624
NCBI  171270
EOL  1049442
FW  373083

Апісанне правіць

Дарослы вялікі уліт дасягае велічыні да 35 см і трохі буйнейшы за свайго суродзіча траўніка. Яго размах крылаў складае да 70 см, а вага — да 280 г. У яго доўгія шэра-зялёныя лапы і доўгая, моцная і злёгку выгнутая ўніз дзюба. Верхні бок цела карычнева-шэры, а жывот пафарбаваны ў белы колер. Самцы і самкі палавога дымарфізма не выяўляюць. Натуральнымі ворагамі вялікага уліта з'яўляюцца драпежныя птушкі. У цэлым гэта пужлівая і асцярожная птушка, якая ўмее добра плаваць і ныраць. Яго спеў гучыць як «цю-цю-цю».

Распаўсюджанне правіць

Вялікі уліт жыве галоўным чынам у дробных вадаёмах, напрыклад на балотах, у запрудах і рэк у Паўночнай Еўропе (за выключэннем Ісландыі) і Паўночнай Азіі. Зімой ён робіць пералёты ў Міжземнамор'е, Заходнюю і Паўднёвую Афрыку.