Tyria jacobaeae — від матылькоў з падсямейства мядзведзіцы (Arctiinae).

Tyria jacobaeae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tyria jacobaeae L., 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117314
NCBI  179666

Апісанне правіць

Імага правіць

Размах крылаў 40 мм. Матыль яркі, страката афарбаваны. Пярэднія крылы трохкутнай формы. Крылы цёмна-шэрыя з чырвоным малюнкам. Па краі пярэдняга крыла праходзіць шырокая чырвоная паласа, ля вонкавага краю два чырвоных плямы. Ад падставы крыла да ўнутранага краю праходзіць вузкая чырвоная паласа. Заднія крылы чырвонага колеру з чорнай махрамі. У спакойным стане матыль крылы складае дамком. Галава, грудзі і брушка чорнага колеру. Вусы ніткападобныя[1].

Вусень правіць

Вусень аксаміціста-чорны з яркімі жоўтымі перавязямі, пакрыты рэдкім чорным апушэннем. Галава ў вусеня чорная[1].

Асаблівасці біялогіі правіць

Вусені атрутныя, трымаюцца групамі[2]. Лёт імага ў маі-ліпені на лугах. Днём хаваюцца ў траве і, калі іх патрывожыць, пералятаюць на кароткую адлегласць і хаваюцца[3].

Зноскі