Фіялка сабачая

(Пасля перасылкі з Viola canina)

Фіялка сабачая[3], Браткі лесавыя[4] (Víola canína) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка сямейства фіялкавыя.

Фіялка сабачая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola canina L., 1850


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505706
NCBI  502511
EOL  590864
IPNI  867838-1
TPL  kew-2463879

Назва правіць

Фіялка сабачая, парушэнец мужчынскі, уражнік[5], падцернік[6], раннік, уразнік[7], браткі сабачныя[8], сярдзечнік[6].

Батанічнае апісанне правіць

Мнагалетнік вышынёй 5-15 см з тонкім, кароткім галінастым карэнішчам. Сцёблы без прыкаранёвых разетак, шматлікія (5-12), узыходзячыя, утвараюць дзярноўнікі. Уся расліна голая або крыху валасістая.

Сцябловае лісце чаргавальнае, з хвосцікам, роўнымі па даўжыні ліставымі пласцінкамі, голыя або каля асновы трохі пушыстыя. Форма лісця ад яйкападобнай да ланцэтнай, ліставыя пласцінкі — дробныя (1-1,5 см). Прылісткі сярэдняга сцябловага лісця ланцэтныя.

Кветак на адным сцябле некалькі, яны размешчаны па адной на доўгіх пазушных кветаножках. Кветкі 5-пялёсткавыя, абодваполыя, няправільныя, 15-18 мм даўжыні, светла-сінія. Тычачак 5.

Квітнее ў маі-чэрвені, часам паўторна ў канцы лета.

Падвіды правіць

Класіфікацыя правіць

Таксанамія правіць

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка сабачая
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Viola montana