Амяла белая
(Пасля перасылкі з Viscum album)
Амяла́ бе́лая, Амяла, Амела белая[3], Вяха[4] (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны куст сямейства амяловых.
Амяла белая | ||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд расліны на дрэве-гаспадары | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Арэал і экалогіяПравіць
Мяжа распаўсюджання амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі Ліда—Гомель. Паразітуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады амялы, пасля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы, і насенне, якое выдаляецца са страўніка з экскрэментамі.
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
З ягадаў амялы вырабляюць гэтак званы птушыны клей , які ўжываецца ў паляванні на малых птушак. Экстракт з маладых лісцяў ужываюць для лячэння ранніх стадый гіпертанічнай хваробы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
ЛітаратураПравіць
- Амяла белая // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. — Менск: «Беларусь», 1993. ISBN 5-338-01035-6