«World of Warplanes» (Свет самалётаў) — кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая анлайн-відэагульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага авіясімулятара ў гістарычным сетынгу Другой сусветнай вайны, распрацаваная беларускай студыяй Wargaming.net сумесна з украінскай Persha Studia. Рэліз гульні адбыўся 12 лістапада 2013 года.

World of Warplanes

Распрацоўшчыкі Беларусь Wargaming.net
Украіна Persha Studia
Выдавец Беларусь Wargaming.net
Частка серыі World of War[d]
Дата анонсу 7 чэрвеня 2011
Дата выпуску 12 лістапада 2013
Версія 2.1.23 (15 жніўня 2023)
Апошняя версія
  • 1.1
Жанры MMO - экшн, Авіааркада
Тэхнічныя даныя
Платформа ПК (Windows), Playkey
Гульнявы рухавічок BigWorld
Рэжым гульні Мультыплэер
Мовы інтэрфейсу англійская[1], руская[1], французская[1], нямецкая[1], польская[1], чэшская[1], японская мова[1] і спрошчаная кітайская[d][1]
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Сістэмныя
патрабаванні
Аптымальныя: CPU Core i7, RAM 8 ГБ, Video GeForce GTX 760, HDD 20 ГБ, хуткасць злучэння 1024 Kbps.
Кіраванне Клавіятура, мыш, джойсцік, геймпад
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Ідэя аб стварэнні ваенна-паветранага ММО-экшэна ўпершыню ўзнікла яшчэ на ранніх стадыях распрацоўкі World of Tanks.

Пра тое, што Wargaming працуе над World of Warplanes, было абвешчана ў чэрвені 2011 года. Кампанія паведаміла аб сваіх новых праектах і падзялілася планамі аб стварэнні авіясімулятара ў рамках трылогіі на выставе Е3 у Лос-Анджэлесе.

На стварэнне працоўнага прататыпа гульні спатрэбілася два месяцы і ў жніўні 2011 года стартавала закрытае альфа-тэсціраванне гульні.

У жніўні 2011 года на выставе Gamescom Wargaming прадэманстравала публіцы першы афіцыйны трэйлер World of Warplanes.

У кастрычніку 2011 года на маскоўскім гейм-шоу ИгроМир быў арганізаваны закрыты паказ альфа-версіі гульні для прэсы.

23 лютага, 2012 кампанія Wargaming абвясціла аб запрашэнні віртуальных пілотаў у Глабальны альфа-тэст World of Warplanes.

1 красавіка 2012 была апублікавана навіна аб цмоках у World of Warplanes. Распрацоўшчыкі неўзабаве прызналіся, што гэта быў розыгрыш.

30 мая 2012 года стартавала закрытае бэта тэсціраванне World of Warplanes. На працягу першых трох месяцаў распрацоўшчыкі атрымалі больш за два мільёны заявак на ўдзел у ЗБТ.

4 красавіку 2013 года, напярэдадні пачатку адкрытага бэта-тэсціравання, у гульні было шэсць баявых лакацый і больш за 80 мадэляў самалётаў з СССР, Германіі, Японіі і ЗША.

12. лістапада 2013 адбыўся рэліз рускамоўнай версіі World of Warplanes. У Еўропе і ЗША гульня выйшла 13 лістапада.

14 лістапада 2014 быў дададзены кланавы функцыянал. Кланавая сістэма стала агульнай з астатнімі гульнямі Wargaming.net: World of Tanks і будучай World of Warships.

Агляд гульні правіць

Гульня прапануе на выбар каля ста самалётаў з арсеналаў галоўных паветраных звышдзяржаў сярэдзіны XX-га стагоддзя: ЗША, СССР, Германіі, Японіі і Вялікабрытаніі.

Віртуальным пілотам даступны тры класы тэхнікі (знішчальнікі, цяжкія знішчальнікі і штурмавікі).

Усе самалёты валодаюць унікальнымі тэхнічнымі характарыстыкамі і паводзінамі ў баі.

Кожнае нацыянальнае дрэва пачынаецца са стартавага самалёта 1 узроўню, ад якога разыходзяцца шляхі прапампоўкі машын розных класаў. Каб дайсці да найвышэйшых узроўняў, неабходна прайсці праз самалёты ніжэйшых узроўняў і далей, паслядоўна адкрываючы кожны з іх.

Гульнявыя рэжымы правіць

У стандартных баях World of Warplanes прымаюць удзел 2 каманды па 15 адзінак авіятэхнікі ў кожнай. Умова перамогі — атрымаць і ўтрымаць перавагу або знішчыць усе самалёты праціўніка. Гульнявая сесія доўжыцца максімум 15 хвілін. Выбар удзельнікаў і карты ажыццяўляецца выпадковым чынам.

Акрамя баявога рэжыму, у гульні даступныя трэніровачныя рэжымы:

  • Навучанне. Выкананне заданняў у рамках навучальных місій;
Трэніравальны бой. Праходзіць у трэніровачнай пакоі. Можна выбіраць карту і працягласць бою, запрашаць іншых гульцоў для сумеснай трэніроўкі, а таксама дадаваць у бой ботаў.
  • Бой з ботамі. Гулец ваюе з ботамі, у камандзе гульца могуць апынуцца іншыя людзі. Выбар удзельнікаў і карты ажыццяўляецца выпадковым чынам. Вынікі бою не ўплываюць на статыстыку, рамонт і папаўненне рыштунку бясплатныя. Магчыма атрыманне дасягненняў.

Кіраванне правіць

Гульня падтрымлівае мыш (пяць відаў налад: асабістая, стандартная, вектарная, гібрыдная і свабодная), джойсцік, клавіятуру і геймпад.

Эканоміка правіць

Эканамічная сістэма World of Warplanes падобная з мадэллю, якая выкарыстоўваецца ў World of Tanks, і ўлічвае асаблівасці вядзення паветранага бою.

У гульні прадстаўлены тры тыпу рэсурсаў:

  • крэдыты
  • гульнявой вопыт
  • гульнявое золата

Адзіны прэміум-аккаўнт правіць

Любы гулец можа набыць прэміум-акаўнт, дзеянне якога распаўсюджваецца на World of Tanks і World of Warplanes. Яго наяўнасць забяспечвае 50-працэнтны прырост заробленых крэдытаў і вопыту за кожны бой, а значыць, дазваляе хутчэй дасягнуць жаданай баявой машыны ў дрэве развіцця і эканоміць час, які затрачваецца на прапампоўку.

Геймплэй правіць

Гульня распрацавана на тым жа рухавіку, што і [World of Tanks], — BigWorld, які быў спецыяльна адаптаваны пад самалёты.

Тэхніка ў гульні правіць

World of Warplanes уключае ў сябе ваенныя машыны некалькіх ключавых перыядаў у гісторыі самалётабудавання — ад біпланаў 30-х гадоў да рэактыўных знішчальнікаў Карэйскай вайны.

У гульні прадстаўлена на выбар тры асноўных класа тэхнікі: аднаматорныя знішчальнікі, найбольш эфектыўныя ў блізкім манеўраным баі, цяжкія знішчальнікі, небяспечныя для любога саперніка дзякуючы магутнаму ўзбраенню, і штурмавікі — галоўныя паляўнічыя за наземнымі цэлямі. Для кожнага самалёта даступна некалькі тыпаў узбраення, разнастайныя варыянты планёра і рухавікоў.

На момант рэлізу World of Warplanes уключае самалёты Германіі, СССР, ЗША, Японіі і Вялікабрытаніі. Новыя галіны і новыя самалёты будуць дадавацца паступова, у працэсе развіцця гульні.

Тэхніка СССР правіць

Тэхніка Германіі правіць

Тэхніка ЗША правіць

Тэхніка Японіі правіць

Тэхніка Вялікабрытаніі правіць

Тэхніка Китая правіць

Гульнявыя лакацыі правіць

У гульні прадстаўлены некалькі вялікіх гульнявых лакацый з дынамічнымі ўмовамі надвор'я. У гульнявых карт ёсць бачная мяжа, пры траплянні за межы якой самалёт гульца аўтаматычна вяртаецца назад; пры гэтым мяжы ўнізе карты няма, гэта значыць можна папросту разбіцца аб зямлю або ўпасці ў акіян. Некаторыя карты створаны па матывах ужо існуючых карт для World of Tanks. Прыкладам такой лакацыі з'яўляецца Эль-Халлуф, які спалучае ў сабе матывы аднайменнай танкавай карты, а таксама элементы ландшафту картак «Пясчаная рака» і «Аэрадром».

На дадзены момант (інфармацыя сапраўдная для версіі 1.4) у гульні прысутнічаюць 14 лакацый (адна з якіх выкарыстоўваецца толькі ў навучанні), таксама ўсе лакацыі падзеленыя на ўзроўні баёў: так, для высокаўзроўневых самалётаў з вялікімі хуткасцямі памеры карт большы, чым для нізкахуткасных пачатковых узроўняў :

  • Адрыятыкі - горная карта з марскім узбярэжжам і паўднёва-еўрапейскім мястэчкам на прыбярэжнай раўніне. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 5 - 10-а ўзроўню.
  • Азіяцкая мяжа - горная карта, пакрытая джунглямі, з нізкай воблачнасцю і ракой, якая перасякае ўсю карту. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 5 - 8-а ўзроўню.
  • Арктыка - карта, якая нагадвае ўзбярэжжа Грэнландыі з вялікім гейзераў і каньёнам. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 4 - 9-а ўзроўню.
  • Усходні фронт - бітва за горад часоў Другой сусветнай вайны. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 4 - 8-а ўзроўню.
  • Заліў - карта, якая нагадвае горад Сан-Францыска з мостам, якія злучаюць два астравы і тым самым перасякаюць большую частку карты. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 5 - 10-а ўзроўню.
  • Каньён - горная карта, якая нагадвае перадгор'і Тыбета. У ніжняй і верхняй частцы карты знаходзяцца раўніны з шматузроўневымі сельскагаспадарчымі палямі, акружаныя гарамі. Раўніны злучаныя глыбокім і вузкім каньёнам з рачным рэчышчам. Славутасцю карты з'яўляецца высокі, адзіночны пік з заснежанай верхавінай.
  • Крэпасць - раўнінная карта, падзеленая напалам ракой з стромкімі скалы. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 3 - 6-а ўзроўню.
  • Маяк - карта, якая нагадвае праліў Ла-Манш. На тэрыторыі карты можна знайсці 2 танкавыя карты (скалы, Рыбацкая бухта). Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 5 - 10-а ўзроўню.
  • Нацыянальны парк - да версіі 1.5 гэта была карта з вялікім каньёнам, які перасякае ўсю карту, у якім растуць секвоі, і маецца некалькі вадаспадаў. Верагодна адлюстроўвае парк Ёсеміці. Пасля выпуску абнаўлення 1.5 карта была перабудавана ў карту з трыма каньёнамі (цэнтральны праходзіць з левага ніжняга кута ў правы верхні і злучаны ў цэнтры з двума паралельнымі малымі каньёнамі) і рэчкай у цэнтральным каньёне. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 3 - 6-а ўзроўню.
  • Плато - карта, якая нагадвае пейзажы Арызоны з яе каньёнамі. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 5 - 10-а ўзроўню.
  • Порт - карта, якая адлюстроўвае бухту горада Наварасійска. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 1 - 5-а ўзроўню.
  • Ціхі акіян - акіянічная карта з некалькімі астравамі і спячым вулканам. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 3 - 7-а ўзроўню.
  • Трэніровачная - карта, даступная толькі ў навучанні, уяўляе сабой раўнінную мясцовасць. На тэрыторыі карты можна знайсці танкавую карту «Малінаўка».
  • Фіёрды - гарыстая карта. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 5 - 10-а ўзроўню.
  • Эль-Халлуф - пустынная карта з возерам і каньёнам. На тэрыторыі карты можна знайсці 3 танкавыя карты (Аэрадром, Пясчаная рака, Эль-Халлуф). Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 1 - 4-а ўзроўню.
  • Сакрэтны аэрадром - зімовая карта з мноствам айсбергаў і ўцепленых караблёў. Выкарыстоўваецца для баёў самалётаў 5 - 10-а ўзроўняў.
  • Зімовая вайна - зімовая карта, якая адлюстроўвае горад Выбарг. Праз заліў перакінута некалькі мастоў. На адным з краёў карты - возера. Можна ўбачыць паўночнае ззянне.

Узнагароды правіць

Лепшая кліенцкая гульня на КРІ 2012; Лепшая гульня па меркаванні HardGame2.com на E3 2012; Самая чаканая гульня 2012 года на думку EGA; Лепшы ММА-экшэн па меркаванні Goha.ru на E3 2013; Лепшая гульня ў жанры free-to-play па меркаванні Jeuxvideo24.com на gamescom 2012; Лепшы тактычны анлайн-экшэн па меркаванні Gameguru.ru на «Игромир 2013».

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Steam — 2003. Праверана 10 ліпеня 2022.

Спасылкі правіць

Афіцыйныя сайты