XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
XI Рэспубліка́нскі фестыва́ль нацыяна́льных культу́р адбыўся 4 і 5 чэрвеня 2016 года ў Гродне, Беларусь[1].
XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур руск.: XI Республиканский фестиваль национальных культур | |
---|---|
![]() | |
Дата(ы) | 4—5 чэрвеня |
Месца(ы) правядзення | Гродна |
Гады | 2016 |
Жанр(ы) | Фальклор |
Удзельнікі Правіць
Пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Наталлі Качанавай адбылося пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні фестываля, які абвясціў даты і ўмовы правядзення. Перад гэтым прайшлі адборы — абласныя і ў Мінску. У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 40 нацыянальнасцяў, арганізавана 22 нацыянальных падворка. Фестываль сабраў каля 800 артыстаў, якія прадстаўлялі 37 народаў свету, у тым ліку выхадцаў з Сірыі, Нігерыі, Шры-Ланкі, ЗША. На два дні гістарычны цэнтр Гродна ператварыўся ў маштабную арт-пляцоўку, дзе разгарнуліся нацыянальныя падворкі, майстэрні мастакоў-партрэтыстаў, фотазоны, fashion-шоу з дэманстрацыяй народнага адзення, танцавальныя майстар-класы і спартыўны турнір, які азнаёміў гасцей з традыцыйнымі гульнямі народаў свету ад кідання валёнка да амерыканскага футбола.[2][3]
Мерапрыемствы Правіць
Адбылося адкрыццё музея фестывалю ў сярэдняй школе № 8 горада Гродна. Адкрыццё скульптуры-сімвала фігуры ладдзі на беразе Нёмана, непадалёк ад Старога і Новага замкаў.
Меркаванні Правіць
Мы разам упрыгожылі горад, каб сустрэць гасцей фестывалю — нашых старых сяброў і новыя дэлегацыі. Дзякую ўсім жыхарам Гродна, якія адгукнуліся на просьбы аб добраўпарадкаванні балконаў, пасадцы кветак. Усе ўдзельнікі фэсту вельмі добра адпачылі, атрымалі задавальненне і ад фестывальнай праграмы, і проста ад сустрэчы з нашым горадам. Я рады, што мы на вельмі высокім узроўні падрыхтавалі свята і прынялі гасцей. Для мяне ж фэст стаў пэўнага кшталту экзаменам, бо яго арганізацыяй я займаюся ўпершыню. І ўсмешлівыя твары людзей на вуліцах горада — найлепшая адзнака, паказчык таго, што свята прайшло добра. Вельмі добрыя водгукі я атрымаў і ад рамеснікаў, яны нават скардзіліся, што часам не хапала вырабаў для продажу. Значыць, у наведвальнікаў фэсту ёсць вялікая цікавасць і да народных рамёстваў. старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой
|
Галерэя Правіць
Зноскі
- ↑ XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 4—5 чэрвеня . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (02 ЛЮТАГА 2016, 12:56). Праверана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне , Belarus.by (6 Чэр 2016). Праверана 10 кастрычніка 2021. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
- ↑ XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 4—5 чэрвеня , Belarus.by (2 Лют 2016). Праверана 10 кастрычніка 2021. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.