Ёган Морыц Насау-Зігенскі
Князь Ёган-Морыц Насау-Зігенскі (ням.: Johann Moritz Fürst von Nassau-Siegen; 17 чэрвеня 1604, Дыленбург — 20 снежня 1679, Гау) — фельдмаршал Злучаных правінцый, празваны «бразіліянцам».
Ёган Морыц Насау-Зігенскі | |
---|---|
ням.: Johann Moritz Fürst von Nassau-Siegen | |
Нараджэнне |
17 чэрвеня 1604[1][2] |
Смерць |
20 снежня 1679[1][4][…] (75 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Насаускі дом[d] |
Бацька | John VII, Count of Nassau-Siegen[d] |
Маці | Margrethe of Slesvig-Holsten-Sønderborg[d] |
Адукацыя |
|
Званне | фельдмаршал |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік Насаўскага дому, нарадзіўся ў фамільным замку Дыленбург. Як малодшы ў сям’і ён не разлічваў атрымаць у спадчыну вотчыны продкаў. Траюрадны пляменнік Вільгельма Маўклівага, у 1621 годзе ён паступіў на галандскую службу, дзе служыў пад кіраўніцтвам свайго кузена, прынца Фрыдэрыка Генрыха. У 1626 годзе адрозніўся пры ўзяцці Хертагенбоса.
У 1636 годзе па рэкамендацыі прынца Фрэдэрыка Генрыха Галандская Вест-Індская кампанія прызначыла Насау-Зігена кіраўніком галандскімі ўладаннямі ў Бразіліі. У пачатку наступнага года ён прыбыў у Рэсіфі і за кароткі час пашырыў уладанні галандцаў на адрэзак узбярэжжа ад Сержыпі да Сан-Луіса. Пад яго кіраўніцтвам галандцы адабралі ў партугальцаў востраў Сан-Тамэ, крэпасць Сан-Жоржы-да-Міна на Залатым беразе і горад Луанда.
Кіраванне Бразіліяй зрабіла Морыца адным з найбагацейшых грамадзян Злучаных правінцый. Ён пабудаваў у Рэсіфі новы горад, названы ў яго гонар Маўрыцстадам, а ў Гаазе побач з Біненхофам узвёў уласную рэзідэнцыю — Маўрыцхёйс. Паэт Каспар Барлеус апеў яго дасягненні ў паэме на латыні. Тым не менш яго марнатраўнасць і грандыёзныя заваявальныя планы ўстрывожылі кіраўніцтва Вест-Індскай кампаніі. Пасля няўдалай экспедыцыі ў Чылі ён быў адкліканы ў Еўропу (у 1644 годзе).
Насау-Зіген разлічваў прыняць удзел у Трыццацігадовай вайне, аднак яна неўзабаве скончылася, і ён прыняў прапанову курфюрста Брандэнбурга стаць яго намеснікам у Юліх-Клевэ-Бергу. Ён стаў камандорам ордэна Святога Іаана і ў 1652 годзе быў ганараваны тытулам імперскага князя (фюрста).
У 1661 годзе заключыў абарончы саюз паміж Англіяй і Брандэнбургам. Калі пачалася Другая англа-галандская вайна, вярнуўся на галандскую службу і адбіў уварванне мюнстэрскага біскупа Хрыстафора-Бернхарда фон Галена. У 1672—1674 гадах ваяваў супраць Людовіка XIV, асабліва адрозніўся ў бітве пры Сенефе.
Князь Насау-Зіген быў халасты і бяздзетны. Апошнія гады правёў у Клевэ. Знакаміты авантурыст Карл Насау-Зіген лічыў сябе нашчадкам яго старэйшага брата. Бразілец Паўлу Сетубал напісаў пра яго гістарычны раман.
Зноскі
- ↑ а б Johan Maurits — 2009.
- ↑ John Maurice Of Nassau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118738097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Johan Maurits van Nassau-Siegen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www1.wdr.de/radio/wdr5/sendungen/zeitzeichen/naussau-siegen-100.html
Літаратура
правіць- Нассау-Зиген, Иоганн Мориц // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёган Морыц Насау-Зігенскі