Ёнас Марцінкявічус

Ёнас Марцінкя́вічус (літ.: Jonas Marcinkevičius; 26 снежня (13 снежня) 1900, Радзівілішкі, Шавельскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 31 ліпеня 1953, Вільнюс, СССР) — літоўскі пісьменнік.

Ёнас Марцінкявічус
Jonas Marcinkevičius
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 снежня 1900(1900-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1953(1953-07-31)[1] (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці з 1925
Мова твораў літоўская мова

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і. Вучыўся ў школе пры чыгунцы. У 1914—1919 — працаваў чыгуначнікам. У 1919 добраахвотнікам уступіў у літоўскую армію. Па нявысветленых прычынах дэзерціраваў і збег у Польшчу. Пасля вяртання на радзіму, быў арыштаваны і прысуджаны ваенным трыбуналам да пажыццёвага зняволення. З-за таго, што ён быў на момант арышту непаўналетнім, пажыццёвае зняволенне замянілі на 10 гадоў турмы. З 1921 па 1931 адбываў пакаранне. Працаваў у турэмнай бібліятэцы, шмат чытаў, пачаў пісаць апавяданні, вершы, раманы.

Пасля выхаду на свабоду жыў у Каўнасе, займаўся журналістыкай і літаратурнай творчасцю. Супрацоўнічаў са штотыднёвікам «Lapas» і штодзённай газетай «Lietuvos žinios».

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у 19421945 гдах у шэрагах Савецкай Арміі ў 16-й стралковай дывізіі.

Пасля вайны супрацоўнічаў з літоўскімі газетамі «Tėvynė šaukia», «Tiesa», «Tarybų Lietuva». З 1945 жыў у Вільнюсе, працаваў у газетах «Tiesa» («Праўда»), «Valstiečių laikraštis» («Сялянская газета»), «Literatūra ir menas» («Літаратура і мастацтва»). Аўтар артыкулаў, нарысаў і эсэ на розныя тэмы жыцця рэспублікі.

 
Магіла

Памёр у 1953 годзе. Пахаваны на вільнюскіх могілках Расу.

Творчасць

правіць

Друкаваўся з 1925 года. Аўтар рэалістычных раманаў «Ён павінен памерці», «Беньямінас Кардушас» (абодва 1937), «Нёман разліўся» (1939), зборніка апавяданняў «Срэбныя званы» (1938) і інш. У Другую сусветную вайну пісаў патрыятычныя нарысы і апавяданні (зборнікі «Адпомшчу», 1942; «Зорка», 1943). У пасляваенныя гады выступіў як драматург (п'есы «Кавалюнасы», паст. 1947; «Па шырокім бальшаку», «Сям'я Шылгалісаў», абедзве 1948).

Зноскі

  1. а б Марцинкявичюс Йонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

Літаратура

правіць


Спасылкі

правіць