Ёсеф Гора (чэшск.: Josef Hora; 8 ліпеня 1891, м. Добржынь каля г. Роўдніцы, Чэхія, Аўстра-Венгрыя — 21 чэрвеня 1945) - чэшскі паэт і празаік. Народны мастак Чэхаславакіі (1945). Удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць нацыянальнага і сацыяльнага ўціску ў Заходняй Беларусі.

Ёсеф Гора
Josef Hora
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 ліпеня 1891(1891-07-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1945(1945-06-21)[1][2][…] (53 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Аўстра-Венгрыя
 Чэхаславакія
Жонка Zdena Horová[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці з 1915
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Мова твораў чэшская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

На яго раннія паэтычныя творы (зборнік «Вершы», 1915) паўплывалі падзеі Першай сусветнай вайны. У 19181920 гг. адзін з тэарэтыкаў пралетарскага мастацтва і рэвалюцыйнай паэзіі. Аўтар зборнікаў «Працоўны дзень» (1920), «Сэрца і хаос свету» (1922), «Бурлівая вясна» (1923), кнігі прозы «Сацыялістычная надзея» (1922), рамана «Галодны год» (1926) і інш. Зборнікі вершаў «Махоўскія варыяцыі», «Ціхія пасланні» (абодва 1936), «Родны дом» (1938), «Запіскі з немачы» (1945), паэма «Ян-скрыпач» (1939) прасякнуты філасофскім роздумам пра сэнс чалавечага існавання, лёс айчыны і чэшскага народа.

Перакладаў на чэшскую мову вершы Я. Купалы, А. Пушкіна, М. Лермантава, С. Ясеніна. Напісаў артыкул «Беларускія пісьменнікі ў Празе» (1927; пра Я. Купалу, М. Чарота, М. Зарэцкага). На беларускую мову яго творы перакладалі Х. Жычка, С. Панізнік і інш.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Josef Hora // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б BillionGraves — 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць