Ёсіхідэ Суга

Японскі палітык і прэм'ер-міністр

Ёсіхідэ Суга (яп.: 菅 義 偉; нар. 6 снежня 1948, пас. Агаці, павет Агаці, прэфектура Акіта, Японія) — японскі палітык, прэм’ер-міністр Японіі (16 верасня 2020 — 4 кастрычніка 2021) і старшыня Ліберальна-Дэмакратычнай партыі Японіі (14 верасня 2020 — 29 верасня 2021), генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі (2012—2020)[3].

Ёсіхідэ Суга
яп.: 菅 義偉
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 22 кастрычніка 2017
99-ы прэм’ер-міністр Японіі
16 верасня 2020 — 4 кастрычніка 2021
Папярэднік Сіндза Абэ
Пераемнік Фуміа Кісіда
сакратар Кабінета міністраў Японіі[d]
26 снежня 2012 — 16 верасня 2020
Папярэднік Osamu Fujimura[d]
Пераемнік Katsunobu Kato[d]
міністр унутраных спраў і камунікацый Японіі[d]
26 верасня 2006 — 27 жніўня 2007
Папярэднік Heizō Takenaka[d]
Пераемнік Hiroya Masuda[d]
старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі[d]
14 верасня 2020 — 29 верасня 2021
Папярэднік Сіндза Абэ
Пераемнік Фуміа Кісіда
Нараджэнне 6 снежня 1948(1948-12-06) (75 гадоў)
Бацька Васабуро Суга[d]
Жонка Марыко Суга[d][1]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Gold Olympic Order
Сайт sugayoshihide.gr.jp (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў пасёлку Акіномія[jp], павет Агаці, (цяпер горад Юдзава), прэфектура Акіта, Японія. Бацька расціў суніцы, маці была настаўніцай[4][5]. Атрымаў ступень бакалаўра ва ўніверсітэце Хасэй у Токіа. На працягу адзінаццаці гадоў працаваў памочнікам дэпутата парламента, потым — у Міністэрстве знешняга гандлю і прамысловасці ў 1984 годзе, пасля чаго — членам гарадскога савета Ёкагамы.

Упершыню абраны ў парламент Японіі ў 1996 годзе па спісе Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Першапачаткова з’яўляўся членам фракцыі Кэйдза Абуці, але выйшаў з фракцыі, адмовіўшыся падтрымаць кандыдатуру Абуці на выбарах лідара партыі ў 1998 годзе пасля адстаўкі Рутара Хасімота.

У першым кабінеце Сіндза Абэ ў верасні 2006 — жніўні 2007 года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і камунікацый.

Генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі (2012—2020).

14 верасня 2020 года быў абраны на пасаду старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 16 верасня 2020 года зацверджаны парламентам на пасаду прэм’ер-міністра[6].

У 2021 годзе Ёсіхідэ Суга распарадзіўся стварыць ва ўрадзе новую пасаду для чыноўніка, які ўзначаліць барацьбу з адзінотай[7].

3 верасня 2021 года Ёсіхідэ Суга паведаміў, што не будзе ўдзельнічаць у вераснёўскіх выбарах старшыні кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі краіны. Гэта значыць, што ён выйшаў у адстаўку праз год на пасадзе прэм’ер-міністра[8]. У той час рэзка зменшыліся рэйтынгі кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што звязваюць з няўдалай барацьбой з пандэміяй COVID-19. Папулярнасць партыі зменшылася з-за рашэння правесці Алімпійскія гульні ў Токіа, супраць чаго пратэставалі жыхары краіны, бо ў Японіі расла колькасць заражэнняў каранавірусам[9].

Зноскі

  1. 新ファーストレディ・真理子夫人は菅新首相に「逆プロポーズ」していた!馴れ初めを親友が明かす // (untranslated) — 2020.
  2. https://www.sinseiren.org/ Праверана 3 ліпеня 2022.
  3. The Key Government Post of Chief Cabinet Secretary (англ.). nippon.com (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 March 2020. Праверана 28 жніўня 2020.
  4. "Japan's Next Prime Minister Emerges From Behind the Curtain" [англійская]. The New York Times. 2020-09-14.
  5. Suga Yoshihide | Facts, Biography, & Prime Minister of Japan | Britannica
  6. "Le Japon se félicite d'un nouveau premier ministre" [французская]. Frony de l’information. 2020-09-14. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 19 кастрычніка 2021.
  7. Японцам у пандэмію дапаможа міністр па адзіноце Газета. Ru (руск.)
  8. Прэм’ер-міністр Японіі выйдзе ў адстаўку Ведамасці (руск.)
  9. "Фуміа Кісіда стаў сотым прэм'ер-міністрам Японіі". БелТА. 2021-10-04. Праверана 2021-10-04.

Спасылкі правіць