Івакі

аграгарадок у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Іва́кі[1] (трансліт.: Ivaki, руск.: Иваки) — аграгарадок у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Івакаўскага сельсавета. За 20 кіламетраў на поўдзень ад г. Добруш, за 30 кіламетраў ад Гомеля. Чыгуначны раз’езд на лініі Гомель — Чарнігаў.

Аграгарадок
Івакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 940 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2333
Паштовыя індэксы
247072
Аўтамабільны код
3
СААТА
3212824016
Івакі на карце Беларусі ±
Івакі (Беларусь)
Івакі
Івакі (Гомельская вобласць)
Івакі

У 1926—1927 гадах цэнтр Івакаўскага сельсавета. З 30 снежня 1927 года па 8 снежня 1966 года Івакі ўваходзілі ў склад Гардуноўскага сельсавета[2].

У 1943 годзе спаленая, амаль уся немцамі, адноўлена пасля вызвалення.

Немцы спалілі вёску, калі партызаны пусцілі пад адхон цягнік з нямецкімі салдатамі. На шчасце ніхто з нямецкіх салдат не загінуў, калі б хоць бы адзін фашыст загінуў, вёску спалілі б разам з яе жыхарамі.

Насельніцтва

правіць
  • 1160 жыхароў (2004)

Інфраструктура

правіць
  • Магазін
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

правіць

Каля вёскі курганны могільнік.

Вядомыя асобы

правіць
  • Мікалай Аляксеевіч Халяўка (1916—1998) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць