Мікалай Аляксеевіч Халяўка
Мікалай Аляксеевіч Халяўка (1916—1998) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Мікалай Аляксеевіч Халяўка | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 23 снежня 1916 | |||
Месца нараджэння | вёска Івакі, Добрушскі раён, Гомельская вобласць | |||
Дата смерці | 21 сакавіка 1998 (81 год) | |||
Месца смерці | Івакі, Добрушскі раён | |||
Прыналежнасць | СССР | |||
Род войскаў | артылерыя | |||
Гады службы | 1937—1945 | |||
Званне |
|
|||
Пасада |
|
|||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | |||
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьМікалай Халяўка нарадзіўся 23 снежня 1916 года ў вёсцы Івакі (цяпер — Добрушскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў спачатку ў калгасе, потым у міліцыі. У 1937 годзе Халяўка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].
Да снежня 1944 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў зараджальшчыкам самаходнай артылерыйскай устаноўкі 108-га гвардзейскага самаходнага артылерыйскага палка 18-й арміі 4-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Ужгарада. 2 снежня 1944 года Халяўка асабіста закідаў гранатамі дзот які перашкаджаў наступленню пяхоты, знішчыўшы некалькі варожых салдат і захапіўшы яшчэ двух у палон[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].
Пасля заканчэння вайны Халяўка быў дэмабілізаваны. Жыў на радзіме, працаваў у калгасе[1].
Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. — С. 552—553.