Іван Іванавіч Коўкель
Іван Іванавіч Коўкель (1942, в. Вялікае Сяло Лідскага раёна Гродзенскай вобласці — 2009) — беларускі гісторык, краязнавец. Кандыдат гістарычных навук (1979). Прафесар (2005).
Іван Іванавіч Коўкель | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 2009 (66 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1979) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1964 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гродненскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1972 г. — аспірантуру пры БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Жырмунскай сярэдняй школе, служыў ў Савецкай Арміі ў 1964—1965 гг. Дырэктар Магунскай школы (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). З 1972 года працаваў у ГрДУ. Дацэнт кафедры гісторыі СССР і БССР (1972—1987), гісторыі БССР (1987—1991), гісторыі Беларусі (1991—1992) ГрДУ. Загадчык кафедры грамадскіх навук Гродзенскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў у 1986—1991 гг.[1]
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1979 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Политическое банкротство националистической контрреволюции в Беларуси (1919—1925 гг.)». Кандыдат гістарычных навук (1979), прафесар (2005).
Кірункі навуковых зацікаўленняў:
- нацыянальны рух на Беларусі ў 1920—1930-я гг.,
- гісторыя Гарадзеншчыны,
- гісторыя палітычных партый і грамадскіх рухаў на тэрыторыі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст.,
- дзейнасць Арміі Краёва у гады Другой сусветнай вайны.
Аўтар больш за 250 прац.
Крыніцы
правіць- ↑ Коўкель Іван Іванавіч // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 191.
Літаратура
правіць- Ва ўдзячнай памяці калег: [некралог] // Гродзенскі ўніверсітэт. — 16 верасня 2009. — № 7—8. — С. 8.
- Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 191—192. — 470 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-08-0855-4.
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 247—248.
- Коўкель Іван Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 244. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
правіць- Круглы стол, прысвечаны памяці прафесара І. І. Коўкеля, прайшоў на факультэце гісторыі і сацыялогіі(недаступная спасылка) — grsu.by, 02.11.2012, 10:33 (Праверана 27 студзеня 2014)