Іван Ігнатавіч Дзяржынскі

удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы

Іван Ігнатавіч Дзяржынскі (15 верасня 1925, в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 2 лютага 1995) — беларускі эканаміст, гаспадарчы дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1975—1980).

Іван Ігнатавіч Дзяржынскі
Дата нараджэння 15 верасня 1925(1925-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1995(1995-02-02) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, гаспадарчы дзеяч
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1971)
Альма-матар
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1964).

Працаваў на спіртавым заводзе «Яхімаўшчына» (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць; з 1953 — дырэктар), у племянным саўгасе «Яхімаўшчына» (1957—1986, дырэктар).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка сельскай гаспадаркі.

Узнагароды правіць

Званне «Герой Сацыялістычнай Працы» (1973), ордэны Леніна, Чырвонай Зоркі і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Экономическая эффективность производства картофеля в северо-западных районах Белорусской ССР : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.594 / И. И. Дзержинский. — Минск, 1971.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Дзяржынскі Іван Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 615. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Дзержинский Иван Игнатьевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 197. — 737 с. — 50 000 экз.
  • Дзержинский Иван Игнатьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 214.
  • Дзержинский Иван Игнатьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 1. — С. 308.
  • Дзержинский Иван Игнатьевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 246.