Іван Ігнатавіч Малышэўскі
Іван Ігнатавіч Малышэ́ўскі[1] (13 ліпеня 1828 — 11 студзеня 1897) — рускі гісторык царквы, славіст, асветнік, пісьменнік, доктар багаслоўя (1873).
Іван Ігнатавіч Малышэўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 (25) ліпеня 1828 ці 25 ліпеня 1828 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 (23) студзеня 1897 (68 гадоў) ці 11 студзеня 1897 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў мястэчку Нягневічы Навагрудскага павета Мінскай губерні ў сям’і святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча ў 1843 годзе, Мінскую духоўную семінарыю ў 1849 годзе, Кіеўскую духоўную акадэмію ў 1853 годзе. У 1853—1861 гадах бакалаўр, у 1861—1862 гадах экстраардынарны прафесар, з 1862 года ардынарны прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі[2]. Выкладаў рускую гісторыю і гісторыю рускай царквы. У 1873 годзе за дысертацыю «Александрийский патриарх Мелетий Пигас и его участие в делах Русской Церкви» атрымаў ступень доктара багаслоўя[3].
Памёр І. І. Малышэўскі 11 студзеня 1897 года. Пахаваны на Шчакавіцкіх могілках Кіеўскага Брацкага манастыра[3].
Навуковая і грамадская дзейнасць правіць
Аўтар шэрагу кніг і артыкулаў па гісторыі царквы, праблемах народнай адукацыі і царкоўнага жыцця ў Расіі[2]. Сярод яго прац «Творы св. Кірылы Тураўскага з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыл і Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь» у барацьбе за веру і народнасць" (вып. 1, 1895) і інш. Быў прыхільніка агульнаславянскага культурнага адзінства, аднак не выказваў схільнасцей да рускага панславізму[1].
Быў членам Маскоўскага археалагічнага таварыства, Рускага археалагічнага інстытута ў Канстанцінопалі, Кіеўскай археалагічнай камісіі, правадзейным членам Кіеўскага аддзялення Славянскага дабрачыннага таварыства і інш. У якасці члена будаўнічага камітэта І. І. Малышэўскі прымаў удзел у будаўніцтве і канчатковай аздабленні Кіева-Уладзімірскага сабора, ганаровым старастам якога ён быў пасля абраны[2].
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ а б в Федотова М. А. Малышевский Иван Игнатьевич // Энциклопедия «Слова о полку Игореве»: В 5 т. — СПб.: Дмитрий Буланин, 1995. — Т. 3. К—О. — 1995. — С. 213—214. (руск.)
- ↑ а б Иван Игнатьевич Малышевский (руск.) // Мінская духоўная семінарыя
Літаратура правіць
- Малышэўскі Іван Ігнатавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 460. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Федотова М. А. Малышевский Иван Игнатьевич // Энциклопедия «Слова о полку Игореве»: В 5 т. — СПб.: Дмитрий Буланин, 1995. — Т. 3. К—О. — 1995. — С. 213—214. (руск.)
- Титов Ф. Памяти И. И. Малышевского. — Киев, 1898. (руск.)