Іван Адамавіч Міхалёнак
Іван Адамавіч Міхалёнак (6 чэрвеня 1891, Маладзечна — 24 ліпеня 1967) — ваенны, удзельнік устанаўлення савецкай улады ў Беларусі, камбрыг (1935).
Іван Адамавіч Міхалёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1967 (76 гадоў) |
Альма-матар | |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 чэрвеня 1891 года ў Маладзечне ў сялянскай сям’і.
У 1906 годзе скончыў пачатковае вучылішча, у 1910 годзе скончыў настаўніцкую семінарыю ў Маладзечне[1].
З ліпеня 1914 года — на вайсковай службе. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Член РСДРП(б) з мая 1917 года[2]. У 1917 годзе вёў палітычную работу ў 10-й арміі Заходняга фронту: старшыня палкавога і член карпуснога камітэтаў, член Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ў 1918 годзе на падпольнай рабоце ў Маладзечне, потым — старшыня Маладзечанскага рэўкама.
3 1919 года — у Чырвонай Арміі — у палітаддзелах 17-й і 54-й дывізій, 4-й арміі, Мазырскай групы войск, член Віцебскага паветовага рэўкома. Пасля Грамадзянскай вайны — камісар 4, 8, 7-й Самарскай дывізій, 5-га стралковага корпуса.
У 1927 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1927—1934 гадах — у штабе РСЧА. У 1935 года прысвоена званне камбрыга.
Памёр 24 ліпеня 1967 года.
Зноскі
- ↑ Михаленок Иван Адамович
- ↑ Календарь памятных и знаменательных дат по истории Молодечненского, Мядельского, Вилейского, Воложинского районов на 2021 год Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Алексеев М. А., Колпакиди А. И., Кочик В. Я. Энциклопедия военной разведки. 1918—1945 гг. — М., 2012. — С. 534—535.