Іван Аляксандравіч Салавей
Іван Аляксандравіч Салаве́й (15 верасня 1918, в. Баравыя, цяпер Мінская вобласць — 10 красавіка 1988) — беларускі мастак-жывапісец.
Іван Аляксандравіч Салавей | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1988 (69 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | станковы жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Іван Восіпавіч Ахрэмчык, Хрыстафор Яўгенавіч Даркевіч і Леў Мееравіч Лейтман |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1938 годзе Віцебскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, Х. Даркевіча, Л. Лейтмана. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік мастацкіх выставак з 1947 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года.
Творчасць
правіцьПрацаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: палотны «Уборка ўраджаю», «Вываз угнаенняў», «Па пуцёўках камсамола», «На вадапоі», «Калгасны статак», «Паўстанне жыхароў Віцебска ў 1623 годзе», «Дзяўчаты», «Я ішоў да цябе чатыры гады»; серыя ўздзенскіх пейзажаў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.
Сям’я
правіцьМеў сына Рыгора, які стаў ляснічым Лашанскага лясніцтва Уздзенскага лясгаса.
Літаратура
правіць- Салавей Іван Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Іван Аляксандравіч Салавей на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»