Іван Артамонавіч Цютчаў
Іван Артамонавіч Цю́тчаў[1] (руск.: Иван Артамонович Тютчев; 24 сакавіка 1893 — 14 лютага 1893) — рускі вучоны, хімік і мінеролаг. Кандыдат натуральных навук (1856), прафесар (1862)[2]. Сапраўдны стацкі саветнік[2].
Іван Артамонавіч Цютчаў | |
---|---|
руск.: Иван Артамонович Тютчев | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1834 |
Дата смерці | 1893 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | крышталограф, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія, мінералогія, крышталяграфія |
Месца працы | Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Кіеўскі ўніверсітэт, Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства |
Навуковае званне | прафесар |
Біяграфія
правіцьІ. А. Цютчаў нарадзіўся ў радавым маёнтку ў Тамбоўскай губерні (Расійская імперыя). У 1856 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1857 года прафесар хіміі ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце. З 1862 г. прафесар Кіеўскага ўніверсітэта, з 1869 г. — дырэктар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства[3] ў Пулавах (Люблінская губерня).
З 1875 года дырэктар папраўчай калоніі пад Пецярбургам[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьІ. А. Цютчаву належаць працы па арганічнай хіміі, аналізу мінеральнай сыравіны, хімічнай тэхналогіі. Ён першым ажыццявіў спробу каталітычнага крэкінгу нафты. Аўтар падручнікаў па хіміі і крышталяграфіі.
Сярод апублікаванага:
- Несколько слов о преподавании химии — Київ: Б.и., 1861 . — 7 с. — На рус. яз.;
- Начальные основания минеральной химии — Киев, 1868.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ а б в Капитонов Е. Н. Тютчев Иван Артамонович // Тамбовская энциклопедия (з сайта «Град Кирсанов») (руск.)
- ↑ Сучасны Харкаўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт імя В. В. Дакучаева
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 190.