Іван Баніфатавіч Аляшкевіч

вучоны, хірург

Іван Баніфатавіч Аляшкевіч (26 лістапада 19002 ліпеня 1977) — беларускі савецкі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач БССР (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968)[1].

Іван Баніфатавіч Аляшкевіч
Дата нараджэння 26 лістапада 1900(1900-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1977(1977-07-02) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Узнагароды
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на фронце, займаў пасады камандзіра аперацыйна-перавязачнага ўзвода, вядучага хірурга медсанбата, начальніка хірургічнага аддзялення і вядучага хірурга палявога перасоўнага шпіталя, старэйшага хірурга армейскіх шпіталяў, начальніка хірургічнага аддзялення[2]. Загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1949—1955 гг.)[1]. У 1965—1975 гадах загадчык кафедры хірургіі БелМАПА[2].

Навуковыя працы па хірургіі[1].

Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Минск, 2006. (Место рождения: Рогачевский уезд.)
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. (Место рождения: Рогачевский уезд.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Скальпель хирурга ― оружие победы / Н. И. Василенко, Ю. С. Небылицын, С. Г. Василенко // Новости хирургии. ― 2010. ― Т. 18, № 4. ― С. 3—11. (руск.)

Спасылкі

правіць