Іван Дзмітрыевіч Ралько (21 лістапада 1929, вёска Макраны[1], Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 снежня 1979) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт.

Іван Дзмітрыевіч Ралько
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 лістапада 1929(1929-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1979(1979-12-27) (50 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, крытык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1951 годзе скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. З 1951 і да пачатку 1957 года працаваў дырэктарам і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Багушоўскай сямігадовай школы, затым выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навамышскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. У 1958 годзе скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1961 годзе — аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1970 года.

ТворчасцьПравіць

У перыядычным друку ў 1951 годзе дэбютаваў вершамі (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка паэзіі «Святло зары вячэрняй» (1983). Як крытык і літаратуразнавец выступіў у 1958 годзе. Даследаваў праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі беларускага вершаскладання. Асобнымі выданнямі выйшлі працы «Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969), «Вершаскладанне: Даследаванне і матэрыялы» (1977), «Верш і мова: Праблема тэорыі і гісторыі беларускага верша» (1986).

Перакладаў з украінскай і польскай моў.

Зноскі

  1. злілася з в. Чырвоная Дубрава

ЛітаратураПравіць