Адкрыць галоўнае меню

Іван Мікалаевіч Лушчыцкі

(Пасля перасылкі з Іван Лушчыцкі)

Іван Мікалаевіч Лушчыцкі (20 студзеня 1907, вёска Агароднікі, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 9 верасня 1973) — беларускі філосаф. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар філасофскіх навук (1952), прафесар (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).

Іван Мікалаевіч Лушчыцкі
Дата нараджэння 20 студзеня 1907(1907-01-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1973(1973-09-09) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя філасофіі
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне прафесар,
Альма-матар
Узнагароды і прэміі Ордэн Леніна  — 1967Ордэн «Знак Пашаны»  — 1961Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1944Ордэн Айчыннай вайны 2 ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі  — 1943

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930). У 1934—1940 гг. навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1946—1947 гг. вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1947 г. намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР, адначасова загадчык кафедры Мінскага педагагічнага інстытута. У 1951—1953 гг. загадчык сектара АН БССР, з 1953 г. прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Работы па гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі другой паловы ХІХ стагоддзе. Прааналізаваў філасофскія і грамадска-палітычныя погляды К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча і іншых прадстаўнікоў беларускай культуры, раскрыў ўплыў ідэй А. І. Герцэна, М. Г. Чарнышэўскага на фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычных поглядаў К. Каліноўскага, на развіццё грамадска-палітычнай думкі беларускага народа. Даследаваў прагрэсіўныя грамадскія ідэі ў вуснай народнай творчасці таго перыяду.

Асноўныя працыПравіць

  • Передовая общественно-политическая и философская мысль в Белоруссии во второй половине 19 века : автореф. дис…. д-ра филос. наук / АН СССР, Ин-т философии. М., 1951.
  • Нарысы па гiсторыi грамадска-палiтычнай i фiласофскай думкi ў Беларусi ў другой палавiне XIX ст. Мн., 1958.
  • Крестьянское движение в Белоруссии после отмены крепостного права (1861—1862 годы) : документы и материалы / Ин-т истории АН БССР, Архивное упр. БССР, Центр. гос. ист. архив БССР, Гос. архив Минской обл. Мн., 1959.
  • Некоторые вопросы мировоззрения народа в белорусском дореволюционном фольклоре. Мн., 1962 (ред.).
  • Основы марксистско-ленинской этики : краткий курс лекций: [для вузов]. Мн., 1965 (ред.).
  • Основы научного атеизма: [учеб. пособие для вузов]. Мн., 1967 (ред.).
  • Ленинское атеистическое наследие и современность : [сборник статей] / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. Мн., 1971 (ред.).
  • Производственная деятельность женщин и семья : [материалы симпозиума, 21-24 июня 1969 г.]. Мн., 1972 (ред.).
  • Общественная мысль в период восстания 1863 г. Кастусь Калиновский // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
  • Основы марксистско-ленинской этики : [для вузов]. Мн., 1974 (ред.).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Лушчыцкі Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 9. — Мн.: БелЭн., 1999. — С. 381.
  • Лушчыцкі Іван Мікалаевіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн., 1995. — С. 439.

СпасылкіПравіць