Іван Ігнатавіч Малышэўскі

гісторык царквы, славіст, асветнік, пісьменнік
(Пасля перасылкі з Іван Малышэўскі)

Іван Ігнатавіч Малышэ́ўскі[2] (13 ліпеня 1828 — 11 студзеня 1897) — рускі гісторык царквы, славіст, асветнік, пісьменнік, доктар багаслоўя (1873).

Іван Ігнатавіч Малышэўскі
Дата нараджэння 13 (25) ліпеня 1828, 25 ліпеня 1828(1828-07-25) ці 1828[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 (23) студзеня 1897, 11 студзеня 1897(1897-01-11) ці 1897[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Нягневічы Навагрудскага павета Мінскай губерні ў сям’і святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча ў 1843 годзе, Мінскую духоўную семінарыю ў 1849 годзе, Кіеўскую духоўную акадэмію ў 1853 годзе. У 1853—1861 гадах бакалаўр, у 1861—1862 гадах экстраардынарны прафесар, з 1862 года ардынарны прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі[3]. Выкладаў рус­кую гісторыю і гісторыю рускай царк­вы. У 1873 годзе за дысертацыю «Александрийский патриарх Мелетий Пигас и его участие в делах Русской Церкви» атрымаў ступень доктара багаслоўя[4].

Памёр І. І. Малышэўскі 11 студзеня 1897 года. Пахаваны на Шчакавіцкіх могілках Кіеўскага Брацкага манастыра[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Аўтар шэрагу кніг і артыкулаў па гісторыі царквы, праблемах народнай адукацыі і царкоўнага жыцця ў Расіі[3]. Сярод яго прац «Творы св. Кірылы Тураўскага з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыл і Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь» у барацьбе за веру і народнасць" (вып. 1, 1895) і інш. Быў прыхільніка агульнаславянскага культурнага адзінства, аднак не выказваў схільнасцей да рускага панславізму[2].

Быў членам Маскоўскага археалагічнага таварыства, Рускага археалагічнага інстытута ў Канстанцінопалі, Кіеўскай археалагічнай камісіі, правадзейным членам Кіеўскага аддзялення Славянскага дабрачыннага таварыства і інш. У якасці члена будаўнічага камітэта І. І. Малышэўскі прымаў удзел у будаўніцтве і канчатковай аздабленні Кіева-Уладзімірскага сабора, ганаровым старастам якога ён быў пасля абраны[3].

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 11 чэрвеня 2024.
  2. а б Беларусь 1995.
  3. а б в Федотова М. А. Малышевский Иван Игнатьевич // Энциклопедия «Слова о полку Игореве»: В 5 т. — СПб.: Дмитрий Буланин, 1995. — Т. 3. К—О. — 1995. — С. 213—214. (руск.)
  4. а б Иван Игнатьевич Малышевский Архівавана 10 лютага 2023. (руск.) // Мінская духоўная семінарыя

Літаратура

правіць
  • Малышэўскі Іван Ігнатавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 460. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Федотова М. А. Малышевский Иван Игнатьевич // Энциклопедия «Слова о полку Игореве»: В 5 т. — СПб.: Дмитрий Буланин, 1995. — Т. 3. К—О. — 1995. — С. 213—214. (руск.)
  • Титов Ф. Памяти И. И. Малышевского. — Киев, 1898. (руск.)

Спасылкі

правіць