Ян Непамуцэн Цеханавецкі
Ян Непамуцэн Мартынавіч Цеханавецкі (польск.: Jan Nepomucen Ciechanowiecki; ? — 1808) — дзяржаўны службовец.
Ян Непамуцэн Цеханавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Ільініч[d] | ||||||
|
|||||||
Род | Цеханавецкія | ||||||
Бацька | Марцін Адам Цеханавецкі[d] | ||||||
Жонка | Кацярына з Нагурскіх[d][1] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Мартына Цеханавецкага.
Падчашы мсціслаўскі з 2 чэрвеня 1772 пасля Мікалая Ільініча, які перайшоў на пасаду стольніка, староста трыпуцінскі[2].
У 1785-1787 і 1789-1792 гадах маршалак шляхты Мсціслаўскага павета[3], маршалак дваранства Беларускай губерні ў 1796—1797, 1801 гадах і Віцебскай губерні ў 1806—1808 гадах[4]. У 1807 за ўдзел у арганізацыі земскай міліцыі быў узнагароджаны ордэнам св. Ганны I ступені і ўзведзены ў правадзейныя стацкія саветнікі[5].
Валодаў маёнткам Ціраспаль у Віцебскім павеце. У Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні яму належала 2752 валокі зямлі. Дзяцей не меў, яшчэ пры жыцці большасць сваіх уладанняў ён перадаў у карыстанне малодшаму брату Ігнацію і яго спадчыннікам[5].
Склаў тэстамент у 1800 годзе[2].
Сям’я
правіцьЗ 1780 года ў шлюбе з Кацярынай з Нагурскіх (пам. не раней за 1804), дачкой падкаморыя жамойцкага[2].
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 122. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ а б в 550. Jan Nepomucen Ciechanowiecki // Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (польск.) / pod redakcją Andrzeja Rachuby. — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2019. — Tom IX: Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek. — ISBN 978-83-65880-76-5.
- ↑ Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
- ↑ Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- ↑ а б Тирасполь на сайце «Витебская энциклопедия» (руск.)
Літаратура
правіць- Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.