І́ван О́льбрахт (чэшск.: Ivan Olbracht; сапраўднае імя — Ка́міл Зе́ман, чэшск.: Kamil Zeman; 6 студзеня 1882, Семілі, Багемія, Аўстра-Венгрыя — 20 снежня 1952, Прага, Чэхаславацкая Рэспубліка) — чэшскі пісьменнік. Народны пісьменнік Чэхаславакіі1946).

Іван Ольбрахт
Ivan Olbracht
Pomník Ivana Olbrachta v Koločavě.jpg
Імя пры нараджэнні Каміл Земан
Дата нараджэння 6 студзеня 1882(1882-01-06)
Месца нараджэння Семілі, Багемія, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці 20 снежня 1952(1952-12-20) (70 гадоў)
Месца смерці Прага, Чэхаславацкая Рэспубліка
Грамадзянства Flag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія
Адукацыя
Партыя Камуністычная партыя Чэхаславакіі
Род дзейнасці
Бацька Antal Stašek[d]
Узнагароды
Commons-logo.svg Іван Ольбрахт на Вікісховішчы

Вучыўся ў Берлінскім і Карлавым універсітэтах. У Другую сусветную вайну ўдзельнік руху Супраціўлення.

ТворчасцьПравіць

Сваёй творчасцю развіваў традыцыі крытычнага рэалізму. Першы зборнік апавяданняў «Пра злых адзіночак» (1913). Аўтар псіхалічных раманаў «Самы цёмны астрог» (1916), «Дзіўнае сяброўства акцёра Есенія» (1919). Вынік наведвання ў 1920 годзе Расіі — зборнік рэпартажаў «Замалёўкі сучаснай Расіі» (19201921). Вядомасць прынёс раман «Ганна- пралетарка» (1928) пра рэвалюцыйныя падзеі ў Чэхаславакіі. Галоўным прынцыпам новай эпікі лічыў міф: раман «Мікола Шугай, разбойнік» (1933, экранізацыя 1947), зборнік апавяданняў «Яўрэйскае мястэчка ў даліне» (1937).

ПеракладыПравіць

На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Ю. Лявонны.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць