Іван Сямёнавіч Леановіч

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Іван Сямёнавіч Леановіч (19201946) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Сямёнавіч Леановіч
Дата нараджэння 14 лістапада 1920(1920-11-14)
Месца нараджэння вёска Слабодка, Барысаўскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 13 студзеня 1946(1946-01-13) (25 гадоў)
Месца смерці Маскоўская вобласць
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19401946
Званне
Капітан ВПС СССР
Капітан ВПС СССР
Часць 29-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія

правіць

Іван Леановіч нарадзіўся 14 лістапада 1920 года ў вёсцы Слабодка (цяпер — Дзяржынскі раён[1][2][3][4][5][6] Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў вучнем слесара, слесарам на Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Паралельна з працай займаўся ў аэраклубе. У 1939 годзе Леановіч скончыў Харкаўскую авиашколу Грамадзянскага паветранага флоту, пасля чаго быў лётчыкам-інструктарам у Сталінградскім аэраклубе. У 1940 годзе Леановіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ён скончыў Краснадарскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[7].

Да лістапада 1944 года гвардыі старшы лейтэнант Іван Леановіч быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 29-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 324-й знішчальнай авіядывізіі 7-й паветранай арміі Карэльскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 330 баявых вылетаў, прыняў удзел у 50 паветраных баях, збіўшы 26 варожых самалётаў. У баях тры разы быў паранены[7].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў паветраных баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі старшы лейтэнант Іван Леановіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[7].

Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. Трагічна загінуў 13 студзеня 1946 года — быў збіты аўтамашынай на шашы, што вядзе ў горад Чэхаў Маскоўскай вобласці. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Воласава, у 1965 годзе перапахаваны ў брацкай магіле на гарадскіх могілках Чэхава[7].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў[7].

Зноскі

  1. Згодна з іншыми крыніцамі - Барысаўскі раён Мінскай вобласці. См.: Леонович Иван Семёнович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — С. 864. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  2. Гарады і вёскі Беларусі. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2. — С. 93. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ, 1987. — С. 175. — 284 с.
  4. Леановіч Іван Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 171. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9.
  5. 22.04.2011 :: ТОРЖЕСТВЕННОЕ ОТКРЫТИЕ МЕМОРИАЛЬНОЙ ДОСКИ ГЕРОЮ СОВЕТСКОГО СОЮЗА ЛЕОНОВИЧУ ИВАНУ СЕМЁНОВИЧУ Архівавана 1 кастрычніка 2016.
  6. Леонович Иван Семенович Архівавана 1 кастрычніка 2016.
  7. а б в г д Леонович Иван Семёнович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — С. 864. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Літаратура

правіць
  • «… Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…» — Минск, 1999.
  • Быков М. Ю. Советскин асы. 1941—1945.
  • Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986.
  • Высоцкий Н. И. Ветераны. - Дзержинск, 2010.
  • Дзержинск 860 лет / ред. Е. В. Филипчик. — Минск, 2006.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004.

Спасылкі

правіць

Іван Сямёнавіч Леановіч на сайце «Героі краіны»