Ігар Аляксандравіч Карпаў

галоўны інфекцыяніст і народны ўрач Беларусі

І́гар Алякса́ндравіч Ка́рпаў (нар. 4 чэрвеня 1957) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[4][5]. Загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ (з 2000 года)[6]. Доктар медыцынскіх навук (2000) і прафесар (2003)[7]. Народны ўрач Беларусі (2020)[8]. Член-карэспандэнт НАН Беларусі(2021)[9].

Ігар Аляксандравіч Карпаў
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1957(1957-06-04) (67 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, інфекцыяніст, выкладчык, вынаходнік, навуковец, даследчык
Навуковая сфера медыцына[2] і вірусалогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2]
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Пётр Лявонавіч Новікаў[3]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1974 годзе з залатым медалём скончыў сярэднюю школу № 13 Мінска. У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ), дзе навучаўся на лячэбным факультэце. У 1980—1982 гадах працаваў у 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. У 1982—1985 гадах быў аспірантам кафедры інфекцыйных хвароб МДМІ, дзе з 1985 года стаў асістэнтам катэдры. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы» пад навуковым кіраўніцтвам прафесара П. Л. Новікава. У 1996 годзе атрымаў навуковае званне дацэнта[10]. У 2000 годзе атрымаў навуковую ступеню доктара медыцынскіх навук і заняў пасаду загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ. У 2003 году стаў прафесарам. У 2021 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

правіць

На 2023 год напісаў звыш 500 навуковых прац, у тым ліку 30 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы, звыш 20 інструкцый прымянення, 9 супольных выданняў і 4 манаграфіі. Асноўныя працы прысвяціў укараненню лячэньня ВІЧ-інфекцыі і хранічнага віруснага гепатыту, грыпу, COVID-19, бактэрыяльнага і віруснага сэпсісу, нэўраінфэкцыяў і нозакаміяльных ускладненняў. Упершыню ў Беларусі стварыў сетку лекавання хворых на вірус імунадэфіцыту чалавека ў інфекцыйных стацыянарах. Распрацаваў парадак лячэння ў Беларусі бактэрыяльных хвароб. З 2020 году займаў пасаду намесніка кіраўніка Рэспубліканскай міжведамаснай працоўнай групы пераадолення ўханьскага каранавірусу. Быў сябрам Еўрапейскага таварыства клінічнай мікрабіялогіі і інфекцыйных хваробаў (Швейцарыя), Міжнароднай арганізацыі рацыянальнага прымянення антыбіётыкаў, Усходнееўрапейскай акадэміі ВІЧ і СНІД, а таксама кіроўнага камітэту ВІЧ і СНІД Еўрапейскага аб’яднання вывучэння інфекцыйных хвароб[11].

Падрыхтаваў 9 кандыдатаў і 3-х дактароў навук. Старшыня Савета абароны дысертацый па спецыяльнасці 03.18.04 пры БДМУ. Сябра рэдакцыйных саветаў 6 навуковых часопісаў.

Асноўныя працы

правіць
  • Инфекционные болезни с основами эпидемиологии : учебное пособие / И. А. Карпов. — Минск : Універсітэцкае, 1998. — 284 с.
  • Основы общей и медицинской паразитологии : учебное пособие / И. А. Карпов. — Минск : МГМИ, 2001. — 183 с.
  • Тропические и паразитарные болезни : учебное пособие / И. А. Карпов. — Минск : Вышэйшая школа, 2014. — 399 с.
  • Микробиом человека / И. А. Карпов. — Минск : ДокторДизайн, 2018. — 120 с.

Узнагароды

правіць

Выдатнік аховы здароўя Беларусі (1998, 2009). Лаўрэат ганаровых грамат Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000, 2006, 2012), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2013) і Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама ўзнагароды імя Усевалада Ігнатоўскага[11]. У 2013 годзе быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[11]. Народны ўрач Беларусі (2020). Вучоны года Беларусі (2022)[12].

Крыніцы

правіць
  1. https://nasb.gov.by/bel/news/12799/
  2. а б в г д е ё ж з https://blr.belta.by/society/view/vuchonym-goda-nan-belarusi-u-2022-godze-stau-doktar-medytsynskih-navuk-igar-karpau-123599-2023/
  3. а б https://smartdoctor.by/karpov
  4. Хрысціна Курловіч (22 лістапада 2012). "Уздым захваральнасці на грып у Беларусі чакаецца ў студзені-лютым". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 26 студзеня 2023.
  5. "Галоўныя пазаштатныя спецыялісты". Міністэрства аховы здароўя Беларусі. 2023. Праверана 26 студзеня 2023.
  6. "Бескантрольны прыём антыбіётыкаў можа прывесці да сур'ёзных ускладненняў - медык". БелТА. 23 лістапада 2015. Праверана 26 студзеня 2023.
  7. "Мінздароўя: дыягназ дзяўчыны, якая прыляцела з Кітая, — грып B". «Еўрапейскае радыё для Беларусі». 23 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2023.
  8. "Ганаровае званне «Народны ўрач Беларусі» прысвоена Ігару Карпаву". БелТА. 7 жніўня 2020. Праверана 26 студзеня 2023.
  9. Надзея Нікалаева. Шэрагі акадэмікаў папоўніліся. — 21 снежня 2021. — № 246 (29615). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  10. "Карпаў Ігар Аляксандравіч"(руск.). «Соты Мэдыкал». 2023. Праверана 27 студзеня 2023.
  11. а б в "Вучоным года НАН Беларусі ў 2022 годзе стаў доктар медыцынскіх навук Ігар Карпаў". БелТА. 13 студзеня 2023. Архівавана з арыгінала 13 студзеня 2023. Праверана 26 студзеня 2023.
  12. Вучоным года НАН Беларусі ў 2022 годзе стаў доктар медыцынскіх навук Ігар Карпаў

Спасылкі

правіць