Ігар Аляксандравіч Палынскі (нар. 20 чэрвеня 1993, Полацк) — беларускі музыкант, журналіст, паэт.

Ігар Палынскі
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Аляксандравіч Палынскі
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1993(1993-06-20) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна  Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі журналіст
Гады актыўнасці 2009 — цяперашні час
Інструменты гітара
Жанр рок
Псеўданімы Вожык
Калектыў Sumarok

Біяграфія правіць

 
Ігар Палынскі выступае падчас сумеснага беларуска-украінскага мерапрыемства ў Беластоку, 17 сакавіка 2022 года.

Нарадзіўся ў сям’і журналістаў. У 2010 годзе скончыў Полацкую дзяржаўную гімназію № 1 імя Францыска Скарыны. У 2017 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў у газеце «Полацкі веснік» (2011—2015), на тэлеканале «Саміт+ТБ» (2015—2018), тэхнічным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» (Маладзечна). Ад 2021 года працуе шэф-рэдактарам MOST Media[1] (Беласток).

На працягу 2017 года выступаў як калумніст у часопісе «Маладосць»[2]. Адзін з галасоў праекта «Гарошак.by». Голасам Ігара Палынскага агучаны прыпынкі шэрагу цягнікоў Беларускай чыгункі[3].

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (2017).

Творчасць правіць

У 2009 годзе разам з Антонам Івановым заснаваў гурт Sumarok. У 2013 годзе выступіў у «Снайперскім хоры» Дзіяны Арбенінай[4].

У 2014 годзе стаў адным з аўтараў літаратурнага зборніка «Час бліскавіц», які выдала аб’яднанне «Літаратурны каўчэг»[5][6].

Зноскі