Ігар Мяфодзьевіч Чарняўскі

(Пасля перасылкі з Ігар Чарняўскі)

Ігар Мяфодзьевіч Чарняўскі (нар. 12 сакавіка 1955, г. Чачэрск, Гомельская вобласць) — беларускі археолаг архітэктуры.

Ігар Мяфодзьевіч Чарняўскі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1955(1955-03-12) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Мяфодзій Чарняўскі[d]
Жонка Лілія Львоўна Чарняўская[d]
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Пляменнік археолага Міхаіла Чарняўскага (1938—2013), мае брата Алега[1].

Скончыў у 1978 годзе БДУ імя У. І. Леніна. З 1979 года працаваў у Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры Беларусі. З рэарганізацыяй установы ў Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут — начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, начальнік сектара археалогіі. З 1990 г. старшыня пастаяннай камісіі па культуры, ахове і адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны гарсавета. З 1991 года намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2008 года начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць правіць

Займаецца архітэктурна-археалагічным вывучэннем гарадоў і замкаў сярэднявечнага перыяду на тэрыторыі Беларусі.

Праводзіў раскопкі мураваных пабудоў XIIXVIII стст. грамадзянскага характару ў Гальшанскім, Любчанскім, Нясвіжскім, Крэўскім замках, у гарадах Гродна, Магілёве, Віцебску, Пінску, а таксама ў Гайцюнішках, Ружанах, вывучаў надворныя пабудовы Лідскага і Мірскага замкаў.

У 1980 г. выявіў і даследаваў рэшткі гродзенскай Прачысценскай царквы.

Сям’я правіць

У шлюбе з Ліліяй Львоўнай Гілевіч (нар. 2 красавіка 1959), якая працуе галоўным спецыялістам аддзела гісторыка-культурных каштоўнасцяў праектнага філіяла ААТ «Белрэстаўрацыя», мае сына Альгерда (нар. 2 мая 1982), які працуе ва ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, і дачку Хрысціну (нар. 8 лістапада 1987), экалагічную актывістку і журналістку[1]. Бацька жонкі, Леў Гілевіч (1929—1976), брат беларускага паэта Ніла Гілевіча[2].

Бібліяграфія правіць

  • Архитектурно-археологические исследования в Гродно и Могилеве // АО 1980 года. — М., 1981. — С. 346—347;
  • Архитектурно-археологические исследования в Гомельской и Гродненской областях // АО 1981 года. — М., 1983. — С. 363—364;
  • Пречистенская церковь XII в. в Гродно // Древнерусское государство и славяне: Матер. симпозиума, посв. 1500-летию Киева. — Мн., 1983. — С. 119—121;
  • Замак у Гальшанах // ПГКБ. — 1983. — № 3;
  • Архітэктурна-археалагічныя даследаванні гістарычнага цэнтра Магілёва // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. — 1983. — № 5 (у сааўт.);
  • Архитектурно-археологические исследования Мирского замка и городского поселка Мир Гродненской области // СА. — 1986. — № 4. — С. 216—235 (у сааўт.);
  • Віцебская ратуша // ПГКБ. — 1987. — № 2. — С. 17-20 (у сааўт.);
  • Исследования памятников средневековой архитектуры // АО 1985 года. — М., 1987. — С. 471—472;
  • Роль археологических исследований при разработке проекта регенерации г. Несвижа // Охрана и реставрация комплексных памятников: Тез. докл. межресп. науч. конф. — Рига, 1987 (у сааўт.);
  • Новый памятник гродненской архитектурной школы XII в. // Древнерусское искусство: Художественная культура X — первой половины XIII в. — М., 1988;
  • Грамадзянскае мураванае дойлідства Беларусі ў ХІІ-XV стст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследаванні. — Мн., 1989.

Зноскі

  1. а б Радавод
  2. Міхась Мельнік, Алесь Хітрун. ЁН ВЕДАЎ УСІХ ЛІДСКІХ ЛІТАРАТАРАЎ. Памяці Алеся Жалкоўскага, 1933—2011(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 12 лютага 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць