Ігар Юр’евіч Хамляк

беларускі футбаліст

Ігар Хамляк (нар. 20 мая 1988) — беларускі футбаліст, брамнік.

Футбол
Ігар Хамляк
Поўнае імя Ігар Юр’евіч Хамляк
Нарадзіўся 20 мая 1988(1988-05-20) (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Пазіцыя брамнік
Маладзёжныя клубы
Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2005—2009 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 8 (-9)
2010 Беларусь Баранавічы 28 (-29)
2011 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2012 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (-23)
2013 Беларусь Гарадзея 12 (-13)
2014—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 2 (-4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 7 (-14)
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (-9)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў кар’еру ў дублі мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». За асноўную каманду гарнякоў згуляў у 8 матчах (у сезонах 2006 і 2008). У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам «Баранавічаў» у Першай лізе. Другую палову сезона 2011 правёў у наваполацкім «Нафтане», дзе быў другім брамнікам, але ніводнага разу не з’явіўся на полі.

У 2012 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. Сезон 2013 правёў у складзе «Гарадзеі», але праз год вярнуўся ў «Граніт». У сезоне 2014 быў другім брамнікам пасля Арцёма Гамялько, з’явіўся на полі толькі 22 лістапада ў матчы апошняга тура супраць «Віцебска» (0:0).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[1]. У сезоне 2015 з’яўляўся другім брамнікам пасля Ільі Гаўрылава, на полі ў асноўнай камандзе не з’яўляўся. У студзені 2016 года кантракт брамніка з мікашэвіцкім клубам быў разарваны[2], аднак у сакавіку ён зноў прыбыў у Мікашэвічы і неўзабаве падпісаў новы кантракт[3]. У сезоне 2016 заставаўся другім брамнікам каманды, правёў 1 матч у Вышэйшай лізе — 5 чэрвеня супраць БАТЭ (0:4). 6 ліпеня 2016 года разарваў кантракт з «Гранітам»[4] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць