Ігар Якаўлевіч Герасіменка

Ігар Якаўлевіч Герасіменка  — беларускі архітэктар, дызайнер, педагог.

Ігар Якаўлевіч Герасіменка
Дата нараджэння 16 красавіка 1939(1939-04-16) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР,
 Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Член у
gera.by

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 красавіка 1939 года ў горадзе Смаленску ў сям’і чыгуначніка. Бацька родам з Украіны, з сяла Лебядзіна Кіеўскай вобласці. Маці напалову руская. Бацькі партыйныя. Ваенныя гады сям’я правяла ў Маскве, куды бацька быў накіраваны на працу. Ён быў падпалкоўнікам чыгуначнай службы. Пасля вызвалення сям’я вярнулася ў Смаленск. У 1953 годзе бацька быў пераведзены на мінскую чыгунку і сям’я пераехала.

Ігар Герасіменка ў 1962 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1962—1967 гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання сельскага будаўніцтва, на заводзе імя Кірава, Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (КБДЭМ).

У 1967 г. у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце была створана кафедра прамысловага мастацтва. І. Я. Герасіменка быў прызначаны на пасаду загадчыка кафедры прамысловага мастацтва (кафедры дызайну) і стварыў унікальны калектыў выкладчыкаў, у які ўваходзілі А. В. Чарнышоў, В. Я. Баклагіна, П. А. Семчанка. І. Я. Герасіменка распрацаваў унікальную методыку навучання дызайну, якую потым падтрымалі і развілі яго вучні і аднадумцы. У аснове гэтай методыкі былі пакладзены ўзаемадзеянне прынцыпаў навуковай, мастацкай і тэхнічнай творчасці. Яго школа дызайна прадугледжвала ўніверсальны, канцептуальна-абагульнены падыход да мастацкага канструявання. Гэтая методыка дала моцны імпульс развіццю прафесіі мастака-канструктара (дызайнера) у БССР. Дызайн першапачаткова меў сацыяльны напрамак. Студэнтаў вучылі творчасці думкі, але з улікам рэальнасці ды ўзроўню стану прамысловасці. Студэнты кафедры вывучалі тэхналогію матэрыялаў і дысцыпліны звязаныя з тэхнічным канструяваннем прамысловых вырабаў. У гэтыя гады атрымалі свае дыпломы вядомыя выпускнікі кафедры і выбітныя дызайнеры Беларусі: Л. Агібалаў, У. Цэслер, С. Паланевіч. Пакінуў пасаду ў 1984 годзе.

У 1982 годзе атрымаў ступень кандыдата мастацтвазнаўства ў Маскоўскім тэхналагічным універсітэце (УНДІТЭ). У 1984 годзе арганізаваў там выстаўку.

З 1985 года кіраўнік дызайн-цэнтра інстытута «Мінскграмадзянпраект». Загадчык кафедры дызайну ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, прафесар кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя Шырокага, выкладчык у «Лятучым універсітэце»

Значныя падзеі за перыяд працы загадчыкам кафедры ў БДАМ правіць

  • 1974 г. — выпуск «Праспекта» — буклет з працамі студэнтаў па малюнку, жывапісу, прадметам: архітэктоніка, фармальная кампазіцыя, праектаванне, таксама з дыпломнымі працамі.
  • 1976 г. — ініцыяваў стварэнне прамысловага факультэту. Па загаду Міністэрства вышэйшай адукацыі БССР № 275 ад 22 мая 1976 года з 1 верасня 1976 года мастацкі факультэт быў падзелены на мастацкі факультэт і мастацка-прамысловы факультэт. Дэканам прамысловага факультэту быў прызначаны Бяляеў Міхаіл Веніямінавіч.
  • 1977 г. — ініцыяваў стварэнне новай кафедры «Наглядная агітацыя, выстава, рэклама». «Прамысловая графіка і ўпакоўка». Першы загадчык кафедры быў рэкамендаваны і прызначаны выкладчык кафедры Занеўскі Анатоль Нарцысавіч.

Грамадская дзейнасць правіць

  • 3 красавіка 1987 г. — удзельнік і дэлегат першага ўстаноўчага з’езда Саюза дызайнераў СССР (Масква)
  • Чэрвень, 1987 г. — на прыёме сябраў Саюза дызайнераў СССР ініцыяваў стварэнне асобнага творчага прафесійнага аб’яднання «Грамадскае аб’яднанне Саюз дызайнераў» БССР, які быў перайменаваны ў «Грамадскае аб’яднанне Беларускі саюз дызайнераў»

Асноўныя працы правіць

  • Ветравое шкло аўтамабіля — Патэнт 2221706
  • Аўтамабіль, пераважна прагулачны — Патэнт 2222438
  • Аўтамабіль са ссоўваемымі дзвярыма — Патэнт 2223875
  • Дзверы кузава аўтамабіля ссоўваемыя — Патэнт 2302950
  • Аэрамабіль — Патэнт 2385807
  • Манарэйкавая транспартная сістэма дзеля перавозкі пасажыраў і грузаў — Патэнт U 5835
  • Архітэктурныя дызайн праэкты і пабудовы па Нарачанскаму рэгіёну (санаторыі і прафілакторыі Федэрацыі пафсаюзаў Беларусі, Мінэлектрасетак, Белтрансгаза), дызайн легкавых аўтамабіляў, канцэпцыя выставы: «Дызайн Беларусі»
  • Праца на «Е-мабілем» з Прохаравым. Узор дэманстраваўся на выставе ў Франкфурце.

Публікацыі правіць

  • 1972 г. — «Прогнозирование формы», часопіс «Декоративное искусство СССР»,
  • 1975 г. — «Композиционные возможности и технологии» (працы ў Маскоўскім тэхналагічным універсітэце),
  • 1981 г. — «Проблема технологического обеспечения художественно-конструкторского формообразования», часопіс «Техническая эстетика»,
  • 1982 г. — Тэхналогія вытворчасці і праблемы мастацка-канструктарскага формаўтварэння: дысертацыя
  • 2001 г. — «Архитектура и дизайн: границы возможностей» PRO дызайн: Аўт. З.Сурскі, А. Рымкевіч і аст. Мн:ГА «Беларускі саюз дызайнераў», 2001
  • 2007 г. — Дызайн ва ўмовах традыцыйнай культуры /І. Я. Герасіменка// Дызайн і нацыянальная культура: матэрыялы I міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 25 красавіка 2007 г./ Мінскі інстытут кіравання — Мінск, 2007. — с.12-15
  • 2008 г. Дызайн і культурная ідэнтычнасць нацыі / І. Я. Герасіменка// Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах: матэрыялы ХVII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (2-6 чэрвеня 2008 г., Мінск)/ Мінскі інстытут кіравання — Мінск, 2008 — с. 284—285.
  • 2009 г. — «Еще раз об идентификации культуры». Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах: матэрыялы ХVIII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

Спасылкі правіць