Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі (Герой Савецкага Саюза)
Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі[1][2] (1917—1962) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Іван Ігнатавіч Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1962 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1936—1960 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьІгнат Казлоўскі нарадзіўся 15 лютага 1917 года ў вёсцы Вялікія Прусы (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1935 годзе ён скончыў дзевяць класаў школы. У 1936 годзе Казлоўскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. З лістапада 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу[3].
Да канца вайны капітан Ігнат Казлоўскі быў штурманам 996-га штурмавога авіяпалка 224-й штурмавой авіядывізіі 8-й паветранай арміі 4-га Украінскага фронту. За час свайго ўдзелу ў баях ён зрабіў 120 баявых вылетаў на штурмоўку і паветраную разведку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, дастаўку боепрыпасаў і вывазу параненых з акружэння пад Вязьмай[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 жніўня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан Ігнат Казлоўскі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 8883[3].
Пасля заканчэння вайны Казлоўскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1960 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску. Памёр 9 чэрвеня 1962 года[3].
Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[3].
У гонар Казлоўскага усталяваны яго бюст у Вялікіх Прусах[3].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — С. 13. // ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна»
- ↑ а б в г д е Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі (Герой Савецкага Саюза) на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Казлоўскі Ігнат Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 432.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Сто сталинских соколов. В боях за Родину. — 2-е изд., доп. — М.: Яуза, Эксмо, 2005
Спасылкі
правіць- Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — С. 13. // ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна»