Марскія іголкі, іголкавыя (Syngnathidae) — сямейства рыб атрада колюшкападобных (пучкашчэлепных).

Іголкавыя

Рыба-іголка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syngnathidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  166443
NCBI  72045
EOL  5064
FW  266105

Апісанне

правіць

Сямейства аб’ядноўвае каля 50 родаў (у т.л. марскія конікі, рыбы-ігалкі, марское шыла і інш.), больш за 200 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, некаторыя віды — у прэсных вадаёмах.

Даўжыня да 60 см. Цела ўкрыта касцянымі кольцамі. Галава з доўгім труб­кападобным ры­лам. Шчэлепы ў выглядзе ма­лень­ких пуч­коў, прымацаваных да ру­дыментарных шчэлепных ду­г. Афарбоўка зменлівая. Ёсць спінны плаўнік, у некаторых відаў — грудныя і хваставы.

Кормяцца планктонам, ракападобнымі, маляўкамі рыб. Самка адкладвае ікру (каля 100 ікрынак) парцыённа ў вывадковую камеру самца, якая знаходзіцца ў бруш­ным або хваставым аддзеле це­ла.

Літаратура

правіць