Ілья Анатолевіч Баглай

беларускі футбаліст

Ілья Баглай (нар. 21 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда».

Футбол
Ілья Баглай
Поўнае імя Ілья Анатолевіч Баглай
Нарадзіўся 21 красавіка 1998(1998-04-21)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 63 кг[1]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ліда
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2017—2020 Беларусь Гарадзея 6 (0)
2021 Беларусь Слонім-2017 32 (4)
2022 Беларусь Баранавічы 22 (5)
2023— Беларусь Ліда
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2015 года пачаў выступаць за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе таксама стаў іграком дубля. У 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў за «Гарадзею» 28 ліпеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць «Слоніма-2017» (2:1).

У пачатку 2019 трэніраваўся з асноўнай камандай, аднак з-за траўмы быў вымушаны прапусціць увесь сезон 2019. Да сезона 2020 зноў рыхтаваўся з асновай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (1:0). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнага складу.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку далучыўся да «Слоніма-2017», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе слонімскай каманды.

У пачатку 2022 года пераходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры», а ў сакавіку папоўніў склад «Баранавічаў», дзе таксама быў трывалым іграком асновы. У лістападзе 2022 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з баранавіцкім клубам[3].

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Ліды»[4].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Мінск   5 0
2016 дубль Мінск   15 2
2017 дубль Гарадзея   12 4
2018 дубль Гарадзея   25 7
2019 дубль Гарадзея   0 0
2020 Д1 Гарадзея   6 0
2021 Д2 Слонім-2017   32 4
2022 Д2 Баранавічы   22 5

Зноскі