Іль-о-Кашон (востраў)

Іль-о-Кашон (фр.: Île aux Cochons, літаральна "востраў свінняў") — найбуйнейшы востраў заходняй групы архіпелага Кразэ. Агульная плошча - 67 км². Ненаселены.

Іль-о-Кашон
фр. Île aux Cochons
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча67 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
46°06′00″ пд. ш. 50°14′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
РэгіёнФранцузскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
Іль-о-Кашон (востраў) (Індыйскі акіян)
Іль-о-Кашон
Іль-о-Кашон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Іль-о-Кашон месціцца на паўднёвым захадзе Індыйскага акіяна. Даўжыня з захаду на ўсход — 10,28 км. Найбольшая шырыня — 10,17 км.

Іль-о-Кашон сфарміраваўся на вулканічным падводным плато каля 0,5 млн гадоў таму і з'яўляецца маладзейшым з усіх астравоў Кразэ. Вулканічная актыўнасць працягвалася да 3 тысячагоддзя да н. э. З тых часоў на востраве захавалася некалькі конусаў і рэшткі піракластычных струмянёў. Найвышэйшы пункт — гара Рышар-Фой (770 м).

Клімат мяккі акіянічны з перавагай паўночна-заходніх вятроў. Сярэдняя гадавая тэмпература трымаецца ў прамежку 2,9°C — 7,9°C. Частыя ураганныя вятры і штормы.

Прырода правіць

Аддаленасць Іль-о-Кашон і іншых астравоў Кразэ прывяла да значных абмежаванняў у распаўсюджанасці флоры і фаўны. Схілы гор з-за моцных вятроў пазбаўлены глебы і ўяўляюць сабою аголеныя прасторы. Травяністая расліннасць, блізкая па паходжанню да кергеленскай, сустракаецца ў далінах і нізінах. На востраве шмат птушак, у тым ліку рэдкія віды пінгвінаў, буравеснікаў і качак. На ўзбярэжжы спыняюцца ластаногія. Сваю назву Іль-о-Кашон атрымаў дзякуючы свінням, якія былі выпушчаны на востраў у канцы XVIII ст. і да сярэдзіны XIX ст. значна размножыліся ў адсутнасці натуральных ворагаў. У выніку свінні нанеслі значную шкоду мясцовай экалогіі. Іх статак быў ліквідаваны толькі ў XX ст.

У нашы дні Іль-о-Кашон уваходзіць у склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.

Гісторыя правіць

Востраў быў адкрыты ў 1772 г. французскай экспедыцыяй. У XIX ст. на ім спыняліся паляўнічыя на кітоў і цюленяў. У 1923 г. далучаны да ўладанняў Францыі.

Спасылкі правіць