Іосіф Фаміч Сушко
Іосіф Фаміч Сушко (1928, вёска Пруднікі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — 4 студзеня 2016[1]) — беларускі самадзейны кампазітар. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца «Спадчына», лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне». Ганаровы грамадзянін Маладзечна.
Іосіф Фаміч Сушко | |
---|---|
Дата нараджэння | 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 2016 |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. 13 снежня 1944 года арыштаваны, у 1945 годзе прыгавораны да 10 гадоў зняволення, пакаранне адбываў у Тайшэце Іркуцкай вобласці. У 1954 годзе вызвалены, у 1962 годзе рэабілітаваны. Працаваў мастацкім кіраўніком Варапаеўскага Дома культуры (Пастаўскі раён). У 1959 годзе паступіў у Маладзечанскае музвучылішча. У 1960 годзе стаў кіраўніком ансамбля «Спадчына», які ў 1963 годзе атрымаў званне «народны»[2].
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1996 года.